- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
Справа „Нівы” паказвае як на практыцы выглядае цяперашняя нацыянальная палітыка на Беласточчыне. Пасля кантролю дакументаў функцыянерамі, якія выступалі пад шыльдай Найвышэйшай кантрольнай палаты, нехта вырашыў летам мінулага года паказаць беларусам іх месца ў Польшчы, а пры нагодзе танным коштам учыніць... Болей »
Выбары ў Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь ды рэспубліканскі рфэфэрэндум па змяненнях у канстытуцыю, якія дадуць прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку магчымасць трэці раз кандыдаваць на гэты пост, працягваліся шэсць дзён. Адразу ж трэ ба сцвердзіць, што па важнасці рэфэрэндум апярэдзю выбары дэпутатаў.... Болей »
Тое, што адбываецца з „Ніваю” і з сеймавым праектам закону аб нацыянальных мяншынях выклікае безнадзейны смутак. Не ўдасца беларусам ужыцца з польскай дзяржаваю і з палякамі як нацыяй пранізанай імперскім комплексам? Тыя палякі, з якімі магчыма дайсці да толку, уяўляюць сабою інцыдэнтальную рэдкасць;... Болей »
Пры канцы верасня членаў Управы Праграмнай рады Тыднёвіка „Ніва” абвінавацілі ў парушэнні закону аб рахункаводстве. Пяці членам Управы ставіцца закід у нязгодным з законамі выдаткаванні датацыі на выдавецкую дзейнасць. Дакладнага зместу гэтага абвінавачання без юрыдычных і бухгалтарскіх ведаў немагчыма... Болей »
Год таму паказалася кніжка прафесара Ягелонскага універсітэта Марка Вальдэнберга Rozbicie Jugoslawii. Od separacji Slowenii do wojny kosowskiej (Krakow 2003). Па малазразумелых прычынах кніжку вельмі цяжка купіць у кніжных магазінах. Аўтар, на аснове апублікаваных дакументаў сербскіх, харвацкіх, нямецкіх... Болей »
Сённяшняя беларуская ўлада надае вельмі шмат увагі правядзенню рознага кшталту публічных мерапрыемстваў. Галоўная мэта — масавая ідэалагічная апрацоўка грамадскай думкі. Ні ў адной краіне былога СССР няма такой „пашаны” да тых святаў, якія святкаваліся ў Савецкім Саюзе, як у Беларусі. Дзень перамогі... Болей »
7 верасня ў тэлезвароце да беларускага грамадства Аляксандр Лукашэнка абвясціў правядзенне рэферэндуму. Кіраўнік дзяржавы „папрасіў” грамадзянаў Беларусі даць яму права ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. Гэтае паведамленне выклікала моцную пратэстную хвалю ў СМІ, як у Беларусі, так і па-за... Болей »
Першага верасня ў Беларусі пачаўся новы навучальны год. Для большасці гэта свята. А на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам зноў было неспакойна. І не ад таго, што люты вораг перайшоў нашу мяжу. Проста беларускія памежныя службы перасталі прапускаць за мяжу беларусаў, якія купілі ў Польшчы страхавы поліс грамадзянскай... Болей »
Пры канцы ліпеня 1921 г. у Вільні польскай паліцыяй быў арыштаваны генерал Язэп Балаховіч, брат Станіслава, удзельнік польска-савецкай вайны 1920 г. Разам з Балаховічам палякі арыштавалі 11 афіцэраў саюзнага беларускага корпусу, у тым палкоўнікаў Уладзіміра Лесабодскага і Мікалая Голубева, маёраў Паўла... Болей »
Ні адна краіна не можа абысціся без ідэалогіі. Расія ўзмацняе вялікадзяржаўны шавінізм, змагаецца за недапушчэнне свайго развалу, і пры мажлівасці, за паглынанне яшчэ каго-небудзь. Найперш Беларусь. Еўропа стварае ідэалогію аб’яднанага грамадства. Яна не супраць далучэння да яе, пры выкананні пэўных... Болей »