- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Я бягу следам за міліцэйскай машынай, што паволі, страсянаючыся на калдобінах, едзе па дарозе. З-пад колаў адлятае густы пыл, што рэжа вочы, трашчыць на зубах і ад якога салодка свярбіць у горле. Пад’ехаўшы да збітага з дошак барака, — яго ў нас называюць «інтэрнатам», — машына спыняецца і на момант... Болей »
Перад урокам батанікі на дошку павесілі плакат з выявамі трапічных раслін. Раней на падобныя малявідлы Лёшка Юрчык не звяртаў увагі, а тут, прабягаючы каля дошкі, нечакана спыніўся. На плакаце красаваў залацістай мяцёлкай цукровы трыснёг, пяшчотна ружавелі плады экзатычнага манга, вісеў на тоўстым стаўбуры... Болей »
Бот Славікаў цячэ з леташняй восені. Сусед, дзядзька Лявон, быў наклаў лапік. У суседа веласіпед з велааптэчкай. Вось ён і заклеіў гумовік так, як заклейваюць шыны. Толькі лапік хутка адляцеў. Дзядзька Лявон сказаў, што клей стары. Не трымае. Настаўніца ідзе да дошкі і малюе шклянку. Дакладна такую... Болей »
Суботнім вечарам бацька выцягвае з-пад ложка парэпаную фібравую валізку і выстуквае на ёй косткамі пальцаў «Карэла-фінскую польку». Гэта ў яго добра атрымліваецца: грукат стаіць на ўсю кватэру. Пасля бацька пстрыкае зашчапкамі і маці кладзе ў валізку змену бялізны, мыла і лубяную, падобную на бараду... Болей »
Кудлаты дым, спароджаны высокім комінам, паўзе па небе, засціць ранішняе сонца, ператвараючы яго ў аблачыну ружовага святла. Васіль мружыцца на размыты сонечны дыск і зацята, усёй пяцярнёй, масіруе пераноссе. ТЭЦ, што стаіць на другім баку чыгуначнай лініі і неміласэрна дыміць, працуе на торфе, працінаючы... Болей »
Яго абудзіла натужлівае храпенне. Сусед па нумары — дарэчы, таксама Прыходзька, як паведамілі ў рэцэпцыі, — хроп, задзёршы ўгору глюгасты нос, чаргуючы храпакі з кароткім прысвістам. Нос пры гэтым прыкметна варушыўся. Сазон падняўся з ложка, тыцнуў храпуна кулаком у плячук, і пакаёвец задаволена замыліў... Болей »
З нізкага, колеру сілікатнага клею неба церусіць панылая імжа. Мая ватоўка змокла, дакучлівым цяжарам вісіць на плячах і не дае як след размахнуцца сякерай. Мы на пару з Лёнькам Свірыдавым высякаем калы. Сякеры тупыя, і даводзіцца замахвацца аж з-за спіны. У лоб даволі балюча ляскае шурпатая трэска... Болей »
Цэнтрабежная сіла пачала адсоўваць яго ўбок — цягнік стаў закладваць дугу. Лёнік прыціснуў скронь да закуранай паравозным дымам шыбы і ўбачыў той самы паравоз. Ільсняна-чорны, падобны на жука-гнаевіка, ён мерна выпускаў пару з-пад колаў і засціў навакольныя кусты грывастым дымам. Цётка ў форменным шынялі... Болей »
Душным летнім вечарам, прыкладна а 19-й гадзіне, з піўбара «Эрыдан», што сціпла прыляпіўся да ўскрайку гарадcкога парку, выйшлі двое мужчынаў. Адзін з іх, маленькі, чарнявы, апрануты ў пакамечаную вятроўку ды мышастага колеру нагавіцы, быў ніхто іншы, як намеснік галоўнага рэдактара мясцовай газеты «Мандрыкаўскі... Болей »
Пасля трэцяй «пары» Мішку перахапіў на інстытуцкім калідоры куратар і папрасіў адведаць аднагрупніка, які не прыходзіў на заняткі. І хаця хлопец меў іншыя планы, аднак мусіў, не заходзячы дадому, ехаць у перапоўненым аўтобусе на другі канец горада. Лёшка Рындзюк, так звалі аднагрупніка, здымаў пакой... Болей »