be

Кнігі

Дом творчасці
epub

Дом творчасці

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

За вокнамі з урачыстай павольнасцю праплылі гарадскія ўскраіны, аўтобус з’ехаў з магістралі і, страсянуўшыся на калдабане, пакаціў па гравійцы. Паабапал дарогі паўстаў непраглядны лес, і ў салоне стала прыцемна. Юрась паправіў гальштук, скасіў вока на вадзілу. Рабаціністы малец у кудлатай, як у басмача... Болей »

Цітавец
epub

Цітавец

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

— Сляпая, гнятлівая цемра апанавала Бялград. Места як вымерла, і толькі на пляцы Тэразіе, дзе гарыць адзіны на ўвесь горад ліхтар, ды ля галоўнага вакзала ківаюцца постаці амерыканскіх ваяк. Янкі ледзь трымаюцца на нагах, гарлаюць п’яныя песні, і бялградcкія паліцэйскія, пабачыўшы заакіянскіх гуляк... Болей »

Халхінголка
epub

Халхінголка

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Прымацаваўшы падшлемнік, Кастан нацубіў каску на галаву, падышоў да люстра і не пазнаў сябе. На яго глядзеў істапраўны эсэсавец. Дарма, што замест чорнага мундзіра на ім была саколка з выявай Мікі Маўса. Адкінуўшыся крыху назад, Кастан пстрыкнуў пальцам па металу і пачуў глухі зык. Штальхельм М-40. Шэсцьдзясят... Болей »

Чырвоны чалавек
epub

Чырвоны чалавек

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

— Змаганне з сеткавым пітонам у нетрах Амазоніі, — здушана гугніць ленінградзец, накруціўшы на шыю гумовы шланг. — Шланг ільсніцца на сонцы, віецца, як сапраўдны пітон, і дзятва, што сабралася вакол, глядзіць на гарадскога штукара разявіўшы раты. Каля дома, дзе жыве трактарыст Бохан, грувасціцца бочка... Болей »

Прынцэса Фаўзія
epub

Прынцэса Фаўзія

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Пад канапай натужліва стракоча будзільнік. Змагаючыся з рэшткамі сну, намацваю бразготку млявымі пальцамі, цісну на гузік. Бацька на мінулым тыдні хварэў, пачуў тое стракаценне і быў незадаволены. Сказаў: пасля ўзыходу сонца ўсе нармальныя людзі павінны прачынацца без будзільніка. Але што зробіш, калі... Болей »

Два беларусы
epub

Два беларусы

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Пад самую раніцу быццам хтосьці паклікаў, ён абудзіўся. Пад бокам працяжна, з сіпатым прысвістам, храпла жонка. Ён тузануў Ніну за плячо, тая замармытала, крутнулася на левы бок. У свядомасці яшчэ луналі рэшткі сну. І, як заўсёды пасля цяжкога дня, прыснілася груша, якая расла каля бацькавай хаты. Дзіўныя... Болей »

Чорны Дор
epub

Чорны Дор

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Больш за ўсё на свеце Ганна баялася падвойнага падбародка. Таму кожнага ранку, выкуліўшыся з пасцелі, ставала перад люстрам і, задзёршы галаву, праводзіла пальцамі па гладкай, як у дзіцяці, шыі. І хоць падвойны падбародак дагэтуль не праглядаўся, жанчына ўздыхала і скоса пазірала на швейную машынку.... Болей »

Кот Базыль
epub

Кот Базыль

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Базыль жыве ў хаце, што месціцца ў канцы вясковай вуліцы, і кожнай раніцы ходзіць лавіць мышэй на Дабранскую гару. Насамрэч гэта ніякая не гара, а парослы пустазеллем пагорак са старой ліпай на вершаку. Летам на пагорку стагуюць сена, таму там і развялося шмат палёвак. Апоўдні, змарыўшыся, кот узбіраецца... Болей »

Валноў, Штукатураў і Маравія
epub

Валноў, Штукатураў і Маравія

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Сто гадоў ніхто не пісаў, а вось учора атрымаў е-мэйл. Нейкая студэнтка прапанавала напісаць — як я стаў пісьменнікам. Дзяўчына паведаміла, што колькі празаікаў ужо адказалі на гэтае пытанне, і неўзабаве адказы пабачыць свет. Я, вядома, адмовіўся ад такой прапановы. Выпінаць запалую грудзіну, закідваючы... Болей »

Госць з Ёкагамы
epub

Госць з Ёкагамы

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Сястра Кацька ўжо амаль год перапісваецца па электроннай пошце з японцам, і цяпер гэты Хіраюкі ляціць да яе ў адведкі. Паслязаўтра трэба будзе ехаць з сястрой у аэрапорт — сустракаць госця. Памацаўшы хворую патыліцу, Талян скінуў ногі на падлогу, падхапіў са століка пачак цыгарэт і выйшаў, не апранаючыся... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org