be

Кнігі

Пенсія
epub

Пенсія

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Ніна Захараўна, кабета сталага веку, сядзела ў мяккім фатэ­лі і глядзела тэлевізар. Паказвалі кіеўскі майдан. І хаця на тэлеэкране людзі ў чорных шаломах стралялі па натоўпу, пасярод пляцу гарэлі кінутыя ў кучу скаты, і ў нетрах злавеснага куродыму нейкі маладзён махаў жоўта-блакітным сцягам, твар Ніны... Болей »

Супрамат
epub

Супрамат

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

У кожным студэнцкім інтэрнаце ёсць пакой, які жартам называюць «кают-кампаніяй» і куды вечарамі любяць завіт­ваць суседзі па паверху. У інтэрнаце, пра які тут размова, гэта сорак першы пакой. У ім жывуць студэнты будфака: ленінскі стыпендыят Сцёпка Аўчыннікаў — стрыжаны пад «бобрык» мацак, што, дзякуючы... Болей »

Пакой № 47
epub

Пакой № 47

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Лёшку Казарэза, маладога інжынера-электрыка, выклікалі ў аддзел кадраў і загадалі ехаць на курсы падвышэння кваліфікацыі. Ехаць не было ахвоты, а тут яшчэ перціся даводзілася ў далёкую і нязнаную Уфу. І вось бліжэйшай суботай адстаяўшы тры гадзіны ў авіякасе, Лёшка ўзяў квіт да Уфы, а па дарозе да хаты... Болей »

Казка дзяцінства
epub

Казка дзяцінства

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

— Бачыш лясок? За ім ужо была Польшча. Мішка Марыновіч зацягваецца цыгарэтай, цісне на газ, і спіна Сцяпанава ўціскаецца ў прыслон сядзення. Цёмна-зялёная сцяна, якая здалёк выглядала ўзлессем пуш­чы, паўстала паласой высозных елак. Мішка перахоплівае Сцяпанавы позірк, торгае галавой. — Палякі ўздоўж... Болей »

Вушанка
epub

Вушанка

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

На прафсаюзным сходзе Мішку Зябліка, хаця ён і рабіў самаадвод, абралі ў мясцовы камітэт. Мішка было засмуціўся, але калі яго паляпалі па плячы, маўляў, не перажывай ужо так, перавёў дых. Напачатку грамадская праца не надта турбавала. Даво­дзілася, праўда, хадзіць на розныя паседжанні, наведаць у складзе... Болей »

Зімовыя сны
epub

Зімовыя сны

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Прамень сонца, што вырваўся з палону ружовай смугі, зрабіў снег невыносна бліскучым. Глядзець пад ногі не было як, таму ён прымружыўся, прыкрыў твар рукавіцай. Уваччу паплылі шэрыя плямы, а разам з імі паплыў, гнаны халоднымі слязьмі, размыты відарыс трактара. Трактар стаяў на ўзлеску, і там таксама... Болей »

Канец свету
epub

Канец свету

Каляднае апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Саракагадовы Вася Кныш ішоў па галоўнай вуліцы пасёлка, з задавальненнем грукаючы па тонкім лядку разбітымі кірзачамі. Учора пад нагамі чвякала брудная слата, а мінулай ночы падмарозіла, выпаў завірушлівы снег, які намёў апраметнай чысціні гурбы. Але не толькі снег лагодзіў Васьчыну душу. Лагодзіла душу... Болей »

Селігер
epub

Селігер

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Вадзім паскроб патыліцу, падхапіў бутэльку. «Сапраўды, чорт яго ведае… можа і адмоўнае штосьці напісаць. А то і наогул скажа, што ноч на двары, раніцай прыходзь», — апанаваны такімі думкамі, пляменнік пхнуў бутэльмент у палатняную торбу. Вадзім быў студэнтам 5-га курса політэхнічнага інстытута, але не... Болей »

Марская душа
epub

Марская душа

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Падхоплены гаманкім натоўпам, Юрка рушыў па платформе. Пасля вагоннай задухі людзі цяжка дыхалі, зморана аддзімаліся, хтосьці керхаў над самым ягоным вухам і ціха мацюкаўся. Усё пнуліся хутчэй вырвацца на прастор, а таму шыбавалі шырокім крокам, кранаючыся плечукамі і стукаючы мыскамі чаравікаў па пятках... Болей »

Чужы твар
epub

Чужы твар

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

На дварэ панаваў красавік, самы яго пачатак. Снег кагадзе сышоў, пазначыўшы ходнікі зыркімі люстрамі лужын. У лужынах мыліся і адчайдушна цвыркалі вераб’і, на пачарнелых шкілетах дрэваў, якія стаялі ўздоўж вуліцы, гракалі вароны, падставіўшы пукатыя грудзіны зыркаму сонцу, і грай гэты сведчыў аб набліжэнні... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org