be

Кнігі

Шапэн. Чыжоўка. COVID
epub

Шапэн. Чыжоўка. COVID

апавяданне
Андзілеўка Людміла

Дзясятая бальніца, гінекалагічнае аддзяленне, часова аддадзенае, як і многія з іншых, пад наплыў хворых на COVID. Адзінаццаць палат, набітых да адказу, дзве з іх пераабсталяваныя ў рэанімацыю: бясконца гудуць апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх — піў, піў, піў, пляўмб, піў, піў піў, пляўмб. Адна з палат... Болей »

Спасцігаючы Кафку
epub

Спасцігаючы Кафку

апавяданне
Андзілеўка Людміла

Можна выйсці на гаўбец, пераважыцца праз парэнчы, абаперціся на локці, удыхнуць свежага паветра і лавіць у далонь кроплі надаедлівага восеньскага дажджу ці лёгкія сняжынкі прыспелай зімы, мо проста назіраць знаёмае наваколле: кавалачак неба, што толькі і пакінулі дамы. Насупраць, з бакоў і спрэс-спрэс... Болей »

Бізнес-лэдзі
epub

Бізнес-лэдзі

дзённік нянькі
Андзілеўка Людміла

Паўтарагадовы Жэка даядаў астаткі баршчу, і тут якаясь халера штурхнула мяне пацягнуцца да палічкі па маленькі прастакутнічак файлаў, па абодва бакі старонак у ім былі паўстаўляныя каляровыя здымкі. Звычайна маці забаўляла Жэньку гэтымі фоткамі, падманам торкаючы ў рот лыжку кашы ці булёну. Навошта спатрэбіўся... Болей »

Warum nicht?
epub

Warum nicht?

апавяданне
Андзілеўка Людміла

Здавалася, здарыцца штосьці ў апошні момант — і вандроўка ў Аўстрыю сарвецца. Нязвычна саўковаму грамадзяніну прымаць ад жыцця падарункі, прасцей думаць, што ўсё і так ёсць, больш нічога не трэба. Была я ў замежжы… Першы раз у Германіі, канечне ж «нашай», па камсамольскай пуцёўцы, але тая паездка помніцца... Болей »

Ліпа векавая, або Паляванне на музу
epub

Ліпа векавая, або Паляванне на музу

апавяданне
Андзілеўка Людміла

Гасцей чакалі транзітам. Марылі сустрэць калону пленэраўцаў духавым аркестрам, нават угаварылі чырванашчокага электрыка патрымацца хаця б з тыдзень, «не ўжываць» — той пранікся адказнасцю моманту, партыю сваю адшліфаваў і на першай жа рэпетыцыі даволі бадзёра выдзімаў у муштук старой пацямнелай тубы:... Болей »

Пад мостам
epub

Пад мостам

Запіскі адміністратара гасцявога дома
Андзілеўка Людміла

У пячурцы патрэсквалі дровы, цягнула лёгкім прыемным дымком. Мужчына заварочаўся. Устаў. Босы падышоў да чалесніка, адкінуў металічныя дзверцы, качарожкай паварушыў паленцы. З іх ва ўсе бакі пырснулі іскры, занялося полымя — пакой асвяціла да кутоў, адбіўшы на супрацьлеглай сцяне цень невысокай быкаватай... Болей »

Жаночая логіка
epub

Жаночая логіка

проза
Андзілеўка Людміла

Жывот выпірае на ўсе восем месяцаў — чыста пінгвін! Дзіця, вагой у чатыры з паловай кілі, не схаваеш, трэба б скінуць лішак вагі — патрабуе доктар, ды так хочацца салёнага! Як вынік — піць, потым салодкага кісленькім шліфанеш — яшчэ кіля на вагах. «Кафэ-бар», — чытаю, аж заказытала пад лыжачкай! У Наваполацку... Болей »

Невядомы прыпынак
epub

Невядомы прыпынак

проза
Андзілеўка Людміла

Ад самай раніцы Сеньку круціла. Так бывала, калі вечарам чакалася гулянка. Зараз другое. Чалавека аж распірала знутры. То накоціць жаль, сум здушаць болем, то лагодная хваля прыплыве, зробіцца светла, хораша, цікаўна, лёгка. Потым ні з таго ні з сяго зноў заные душа, злосць нападзе, бы звер драпежны... Болей »

Няхай выбачае юнацтва
epub

Няхай выбачае юнацтва

проза
Андзілеўка Людміла

У раздзеле «Госці» сацыяльнай сеткі «Аднакласнікі» паглядаў на мяне з фота незнаёмы мурлаценькі дзядзька на фоне дагледжанай сядзібы: альтанка, мальвы, ружы, сад, ставок з рыбкамі, трактар, аўто… Дабрабыт у поўным наборы. Усё, што многім па справядлівасці здаецца сапраўдным рэальным шчасцем. Не пазнала... Болей »

Салодкая мара дзяцінства
epub

Салодкая мара дзяцінства

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

У далёкім юнацтве я любіў чытаць замежных аўтараў. Асабліва да душы былі французы, і маці, пабачыўшы ў маіх руках тыя кнігі, кожнага разу казала: «Табе яшчэ рана іх чытаць». Я панурваўся ў рэаліі французскага жыцця, уяўляў усіх тых маркізаў, якія гойсалі па Парыжы ў кабрыялетах, і душу юначую халадніла... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org