be

Кнігі

На чужыне
epub

На чужыне

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

На ганку хлопец скідае кашулю, ссоўвае з пятак падзёртыя красоўкі. Сцяжына перад домам засыпаная жужалем, які балюча ўбіваецца ў пяткі, таму ісці даводзіцца на дыбачках. Жуль — чарнявы, з белай плямай на шыі сабачка — бяжыць следам, спрабуе лізнуць нагу. Таполя шамаціць іржавым лісцем, а на самай макаўцы... Болей »

У жніўні 68-га
epub

У жніўні 68-га

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

На вуліцы спёка, а мы гуляем у футбол. І не абы-дзе, а на баскетбольнай пляцоўцы каля гасцініцы. Ганяць мячык там вельмі зручна, бо пляцоўка агароджаная металёвай сеткай. — Дваццаць два — сямнаццаць! — крычыць Мішка Гук, капітан супернікаў. Мішка толькі што забіў дваццаць другі гол у нашы брамы. У горле... Болей »

Усесаюзная радыёлінейка
epub

Усесаюзная радыёлінейка

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Яшчэ толькі сярэдзіна траўня, а надвор’е зусім летняе і сонца пячэ неміласэрна. Сяджу на беразе сажалкі і гляджу на супрацьлеглы бераг. Там двое мальцаў, клас чацвёрты-пяты, ловяць карасёў. Поруч сядзіць вялізны рыжы кот. Калі чапляецца маленькі карасік, мальцы кідаюць яго кату, таму рыжы ласун уважліва... Болей »

Камунізм
epub

Камунізм

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Я прачнуўся рана — калі першыя сонечныя промні малінавымі плямамі леглі на фіранку. Праз адчыненую фортку струменіць ветрык, і плямы жывымі істотамі варушацца на сятчастай тканіне. Чаму раней не бачыў такой прыгажосці? — думаю я, паціраючы прыспаныя глядзелкі. Зразумела, чаму… таму, што гэтым часам заўсёды... Болей »

Аперацыя «Кобра»
epub

Аперацыя «Кобра»

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Адранку поўзаю па лехах і збіраю агуркі. Маці загадала сабраць пару вядзёр на засолку. Хрумстаю гурком і чую парывісты тупат. Хтосьці бяжыць па двары. Хто яшчэ можа бегчы, як не мой сябар Васька. Таму, абабіўшы калашыны, рушу да штыкетніка. (фрагмент)... Болей »

Кажан
epub

Кажан

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Адвячоркам сядзім на беразе сажалкі і ўтрапёна пазіраем на пунсовы небасхіл. Кажаноў пакуль што не відно. Але яны, па сведчанні сябра, вось-вось павінны з’явіцца. Прастора поўніцца вечаровымі зыкамі. На ферме гудуць даільныя апараты; у клубе круцяць кіно, поўнячы паветра няўцямнай музыкай; у хлявах рыкаюць... Болей »

Жарт
epub

Жарт

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

— Ідзе! — шэпча Мішка Мазур, прыўзняўшы галаву. Па двары, прыпадаючы на левую нагу, тупае старая Задорыха з чацвёртага пад’езда. Страшэнна злая цётка. Аднойчы ёй выпадкова мячыкам стукнулі, дык паўдня галёкала ды абяцала мячык шылам прабіць. Мы сядзім за агароджай, які атачае дзіцячы садок. Агароджа... Болей »

Гарачым поўднем
epub

Гарачым поўднем

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Сонца ад самага ранку бязлітасна смажыла, і неба было як ніколі сінім. Такім сінім, што, здавалася, з-за небасхілу, прычым адразу з усіх бакоў, уздымалася цёмная хмара. Качар Цімох, які дагэтуль беспрытульна блукаў па двары, забіўся ў цянёк і згадваў учорашнюю залеву. Дождж сігануў такі густы і напорлівы... Болей »

Танцпляцоўка
epub

Танцпляцоўка

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Танцпляцоўка ў Азярышчы, агароджаны сеткай майдан, месціцца адразу за Домам культуры. Да двух бакавых слупоў там прымацаваныя бляшаныя рэпрадуктары: па адным «радыст» Пецька Дадон круціць кружэлкі, а па другім абвяшчае «белы танец» і раз-пораз віншуе якую танцорку альбо танцора з днём нараджэння. Радыёрубка... Болей »

Драпежныя ветразі
epub

Драпежныя ветразі

Апавяданне з цытаваннем Вялікай Савецкай Энцыклапедыі і Аляксандра Грына
Мудроў Вінцэсь

Дзень сёння шары, няўтульны. Неба бруднага колеру, і па ім слізгаюць ашмоткі шызых хмар. Усю ноч ішоў дождж і толькі адранку суняўся, пакінуўшы па сабе вялікія, жоўтыя ад кветкавага пылку лужыны. Хмары ляцяць нізка, кранаючыся тэлевізійных антэн на дахах, і двор наш ад таго здаецца маленькім і няўтульным.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org