- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Валодзя шукаў мяне так, як не шукаў ніхто іншы. — Што здарылася? — пытаўся я ў знаёмых, якім ён перадаваў патрабаванні кшталту: «Тэр-мі-нова трэба сустрэцца!.. Абавязкова павінны знайсціся!..». Ніхто не ведаў, што здарылася. Можа, інжынеру-аўтатранспартніку адной з найбуйнейшых арганізацый раёна спатрэбілася... Болей »
Мы дамовіліся сустрэцца каля музычнай крамы, дзе я працаваў. У прызначаны час я ўбачыў доўгага, худога чалавека з ускудлачанымі валасамі. Здавалася, яго вопратка выглядала крыху пакамечанай. Рухаўся ён неяк нервова, гаварыў гучна, рэзкімі фразамі, нечакана пачынаў смяяцца, пераскокваючы ў сваёй размове... Болей »
Першае, з чым атаясамліваецца юбілей горада Санкт-Пецярбурга, — гэта выдатны, якасна запісаны канцэрт расейскай групы «Кіпелаў», які адбыўся ў горадзе на Няве ў гонар яго трохсотгоддзя. Я добра памятаю той момант, калі ўважліва перачытваў анатацыю, — вельмі спадзяваўся, што разам з музыкамі групы будзе... Болей »
Спорт шмат у чым нагадвае шоу-бізнес. Больш за тое, гэтыя дзве сферы чалавечай дзейнасці часам пераплятаюцца ў самых неверагодных спалучэннях. Так здарылася, што ветэраны легендарнай футбольнай каманды «Дынама-Мінск», якія сталі чэмпіёнамі СССР у 1982 годзе, сабраліся зноў праз дваццаць год і вырашылі... Болей »
У менскім метрапалітэне яшчэ не было вялікіх відэаманітораў, што ўвесь час паказваюць кліпы папулярных выканаўцаў. Не было таксама вялізных рэкламных шчытоў, на якіх прысутнічаюць толькі «брэнды», «акцыі» ды «прома-кампаніі» (дэзадаранты, пракладкі ды новыя альбомы мясцовых поп-зорак). Аднак рэкламы... Болей »
Аднойчы я пражыў на чыгуначным вакзале ў Брэсце трое сутак. Не, я не стаў чалавекам «без пэўнага месца жыхарства». Наадварот, набыў больш-менш устойлівае сацыяльнае становішча — я зрабіўся прыватным прадпрымальнікам. Адкрыў відэапракат, студыю гуказапісу і краму па продажы музычных тавараў. Зарэгістравацца... Болей »
Што за Новы год без Дзеда Мароза і Снягуркі ў невялікім мястэчку? Калі ўсе, хто яшчэ здольны рухацца пасля дванаццаці гадзінаў, няўпэўнена, але даволі аптымістычна перасоўваюцца на цэнтральную плошчу, да вялізнай ёлкі, што сама крыху няўпэўнена стаіць пад добрым вуглом да гарызантальнай плоскасці паміж... Болей »
Гэтую перадачу, што запрашала на сустрэчу ў даволі позні час па суботах, калісьці я чакаў з такім натхненнем, што сённяшнія аматары штодзённых каналаў кшталту «MTV» ды «VIVA» наўрад ці зразумеюць мой былы імпэт. Здаецца, быў перыяд, калі «Сустрэнемся пасля адзінаццаці» на Беларускім рэспубліканскім тэлебачанні... Болей »
Так час ад часу здараецца — ты едзеш у Ленінград на провады сябра ў войска. Бывае яшчэ — былая твая сяброўка стала яго нявестай. Нічога дзіўнага, што праз яе вы і пазнаёміліся, і цяпер называеце адзін аднаго сябрамі. Сітуацыя складаецца так (звычайна бліжэй да поўначы), што ў інтэрнаце на Васільеўскім... Болей »
Лёха быў маім лепшым сябрам на першым курсе. З першых дзён нашага знаёмства мы фанатычна рвалі струны на гітарах, пісалі паэмы і ўвогуле не дужа разумелі — навошта нам здаўся гэты дыплом інжынера. Напрыканцы гэтага самага курса трэба было вызначацца — ці варта працягваць далей навучанне? Вырашана было... Болей »