- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Верагодна, праблемы распаўсюджвання гукавых хваляў, спецыфіка іхняга адбітку ў закрытым памяшканні, а таксама канструкцыйныя асаблівасці электраакустычных сістэмаў не дужа хвалявалі публіку, што сабралася ў фае невялікага вясковага клуба. Гэта было зразумела па тым, як на дзвюх вялізных калонках, што... Болей »
Саксафаніст Мат Густафсан заплюшчыў вочы, паднёс інструмент да вуснаў і знерухомеў, нібыта шукаючы патрэбную хвалю, на якой павінна пачацца музыка. У святле пражэктараў ягоная адзінокая постаць на аграмаднай сцэне выглядала загадкава і вымушала чакаць чагосьці цікавага, нязвыклага, неверагоднага. Перапоўненая... Болей »
Праз дваццаць год пасля апошняй вайны ў вёсцы Прыбар яшчэ не было электрычнасці. Тагачаснае кіраўніцтва дзяржавы вызначыла агульны тэрмін «неперспектыўныя» ў адносінах да невялікіх паселішчаў, і Прыбар апынуўся ў гэтай непаспяховай катэгорыі. Нягледзячы на гэта (дзякуючы гэтаму), вёска стаяла сабе на... Болей »
Фрэдэрык Булсара памалу пераставаў быць парсам і ўсё больш ператвараўся ў суперзорку, адпаведна ўзяўшы сабе псеўданім касмічнага маштабу — у гонар планеты Меркурый. Ужо былі выпушчаныя тры першыя альбомы, і хутка павінна была з’явіцца «Ноч у оперы».На той жа самай выспе і па тых жа самых начах не губляў... Болей »
Кніга «Заўтра была адліга» складаецца з твораў нон-фікшн (невыдуманыя гісторыі) і вершаў, у якіх душа і сэрца паэта. Чытаючы кнігу, нехта скажа: «Тут вельмі шмат самоты!» Так. У жыцці стае самоты, і кожны ведае, што нельга быць вясёлым, калі паміраюць родныя, калі знікаюць сцяжыны да жыватворных крыніц... Болей »
У гісторыі Беларусі ёсць не мала падзей, значэнне якіх узрастае з бегам часу. Наўрад ці прымаючы 103 гады таму ў ноч з 24 на 25 сакавіка Дэкларацыю аб Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі бацькі-заснавальнікі беларускай дзяржаўнасці верылі, што ідэя настолькі распаўсюдзіцца ў масах, што праз пару... Болей »
Падзеі 1918 г. становяць сабою лёгічны й фактычны працяг развою, запачаткаванага пры самым канцы 1917 г. на Першым Усебеларускім Кангрэсе ў Менску. Ход гэтых падзеяў Актам 25 Сакавіка 1918 г. разьмяжоўваецца надвая. Тымчасам, як падзеі пачатку году да 25 Сакавіка — гэта падзеі бязупыннага... Болей »
Госпадзе, пачуй малітву маю, уваж маленьню майму па праўдзе Тваёй; пачуй мяне па праўдзе Тваёй і не ўваходзь у суд з рабом Тваім, бо не апраўдаецца прад Табою ніводзін жывы. Вораг перасьледуе душу маю, затаптаў у зямлю жыцьцё маё, прымусіў мяне жыць у цемры, як даўно памерлых, і засмуціўся ўва мне дух... Болей »
„Ландышавае поле” – гэта назоў аднaго глыбіннага месца ў лясным масіве Барок, што на Бельшчыне ў родным старонні паміж Мокрым, Казламі і Падбеллем. Куточак той чароўны, магічна-райскі! Між мачтавых, векавых маўклівых соснаў што-год у траўні зацвітае поле ландышаў. З юнацкіхгадоў заўжды я тут, на фэсце... Болей »
Гэта новая кніга Уладзіміра Арлова, аднаго з самых улюбёных беларускіх празаікаў апошніх трыццаці гадоў. Героі аповесці «Танцы над горадам», што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Для шырокага кола аматараў метафізічных вандровак.... Болей »