be

Кнігі

Игде зродилися и ускормлены суть по Бозе
pdf

Игде зродилися и ускормлены суть по Бозе

Дослед беларускага нацыяналізму
Астапенка Анатоль

У кожнай сучаснай дзяржаве кожны нармальны грамадзянін ад пачатку нацыяналіст. Быць нацыяналістам – гэта нармальны стан чалавека. Чалавека без свайго нацыянальнага пачатку на Зямлі проста не існуе. Кожны нараджаецца альбо эстонцам, альбо рускім, альбо кітайцам... Я нарадзіўся беларусам. І змяніць гэтага... Болей »

Мая мілая ведзьма
epub

Мая мілая ведзьма

Школьны раман
Гапееў Валерый

Аднойчы наступае такое: дзевятая гадзіна дзевятая хвіліна дзевятага чысла дзевятага месяца ў дзевяты месяцовы дзень. Яна заходзіць у клас. Для ўсіх іншых дзесяцікласнікаў яна застаецца звычайнай, хіба крыху больш незалежнай і самастойнай дзяўчынкай, але ты, яе аднакласнік, будзеш ведаць, што яна — ведзьма.... Болей »

Ведзьміна тоня
epub

Ведзьміна тоня

Аповесць
Гапееў Валерый

Як жыць, калі табе толькі 14, а ў цябе няма бацькі, маці твая – п’яніца, ты павінен жыць і вучыцца ў інтэрнаце? Як жыць, калі ўся вёска, куды ты прыехаў на лета да маці, мяркуе, што ты – злодзей? Галоўны герой аповесці Сяргей вырашае жыць паводле свайго правіла: “Не плач, не бойся, не прасі. І не крадзі”.... Болей »

Эвакуацыя апазіцыі
pdf

Эвакуацыя апазіцыі

Апошні год дзейнасьці Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання ў друку і ўспамінах дэпутатаў
Анішчанка Яўген, рэдактар і ўкладальнік

Зборнік змяшчае споведзь дэпутатаў з апазіцыі Беларускага Народнага Фронту на чале з 3. Пазняком у Вярхоўным Савеце 12-га склікання, якія высвятляюць скон дэмакратычнага Адраджэння і адначасовага звароту паліцэйскага сацыялізма на Беларусь разам з прыходам да ўлады прэзідэнта А. Лукашэнкі.... Болей »

Вяртанне Веры
epub

Вяртанне Веры

Аповесьць
Някляеў Уладзімір

«14 траўня 2004 года ў Капенгагене спадкаемец дацкай кароны Яго Каралеўская Высокасць кронпрынц Фрэдэрык (Фрэдэрык Андрэ Хенрык Хрысціян), старэйшы сын каралевы Даніі Маргарэт ІІ і прынца Хенрыка, ажаніўся з аўстралійкай Мэры Элізабэт Дональдсан. На ўрачыстасці былі запрошаныя 800 ганаровых гасцей з... Болей »

Прага
epub

Прага

Аповесьць
Някляеў Уладзімір

Андрэй Брызін ляжаў на вузкім тапчане ў прыхожай, дзе ён заўсёды, калі начаваў дома, прачынаўся пасля шырокага разгулёну, і галавой чалавека, які некага забіў, на кавалкі пасек і пад плотам закапаў, падлічваў страты з учарашняй п’янкі. Грошы — само сабой, іх і лічыць няма чаго, хоць і шкада: мог купіць... Болей »

Хайбах
epub

Хайбах

Апавяданне
Някляеў Уладзімір

Сёння дзень серада. Заўтра, ці ўчора, быў чацвер — і ў чацвер мяне забілі. Таму мне ўсё адно, ці будзе чацвер заўтра, ці быў ён учора. Тут адзін нейкі дзень, назва якога мне пакуль не адкрылася, але я адчуваю, што ён блізкі да раўнавагі, да таго, што гэтым словам пазначаецца, таму па зямной памяці я... Болей »

Адлюдак
epub

Адлюдак

Апавяданне
Някляеў Уладзімір

— Людзі любяць тых, хто любіць іх, — ідучы да дзвярэй, сказала Антаніна. Яна кожнага разу нейкай адной фразай рабіла выснову з іх нядзельных гаворак. У астатнія дні, апроч нядзелі, гаварыць Нічыпару не было з кім, таму ён спытаўся ў спіну Антаніне: — А Бог? — Бог таксама, чым ён лепшы за людзей?.. —... Болей »

Цмок
epub

Цмок

Апавяданне
Някляеў Уладзімір

Труну з целам Цімоха Нілавіча Макея паставілі каля магілы на козлікі, якія раптам падламаліся, бо за доўгія гады струхнелі пад дажджом і снегам, а Цімох Нілавіч быў мужчына мажны. Труна кульнулася, цела Цімоха Нілавіча скацілася з гліністага грудка ў густыя кусты пры агароджы могілкаў, а тут пачаўся... Болей »

Залатая арда
epub

Залатая арда

Апавяданне
Някляеў Уладзімір

Мар’ян прачнуўся ад стуку ў акно. Зірнуў на гадзіннік з вялікімі, каб бачыць, бо ўжо вочы не тыя, чырвонымі лічбамі на падстрэлку: 6.00. Гадзіннік гэты Ганна нядаўна падаравала. На юбілей, на пяцьдзесят гадоў. Замест старога. Стары, нават старадаўні, з ківачом, у арэхавым футарале гадзіннік, які яшчэ... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org