- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вільня, канец траўня 1924 года. Два месяцы таму з Менску сюды прыехаў Міхаіл Гурын. Ягоная мэта: арганізацыя паўстання ў Заходняй Беларусі. Таварыш Кожухаў, здавалася, піў больш за ўсіх. Можа так толькі здавалася, бо разліваў заўжды ён. Піў больш, а размаўляў – менш. Ды як размаўляў? Жарты ўсялякія... Болей »
Ну што, уяб...ў? – рэзанулі ў паветры Алегавы словы. Я, мабыць, пачырванеў. Алег пасміхнуўся. Высокі лысаваты тып сядзеў насупраць за сталом. У офісе, фактычна на паддашшы, яшчэ не паспеў разысціся кумар пасля ўчорашняй п’янкі. Па кутах ляжалі стосы нераспаўсюджанай агіткі, заламінаваныя партрэты кандыдатаў... Болей »
Кожны раз, калі праходжу побач з кавярняй “Задыяк” у Львове, мяне кідае ў дрыжыкі. Цяпер яе дзверы наглуха зачыненыя ралетам, на ганку не паляць наведнікі ды не стаіць чорная рэклама-раскладушка з абяцаннямі зніжак для студэнтаў. Кавярня была рэхам 1990-х, з кічаватым камінам, пустым акварыумам і фрэскамі... Болей »
Горадня. Спёка. Дагарае жнівень. Слава прыехаў дадому на пару дзён. За спінай – Цэнтральная Азія і адпачынак, наперадзе – Варшава, будзённасць, праца. “Пайшлі на квас”, “хадзем” – паролі для мабільных размоваў у нас простыя, не пераблытаеш. А што трапацца? (фрагмент)... Болей »
Трое ў пухавіках і чорных вязаных шапачках валаклі аднаго. Той адзін то ішоў смірна, то нібыта спрабаваў вырывацца – тады рукі яму выкручвалі яшчэ больш старанна. Найтаўсцейшы з канваіраў, у сіняй падшыванай куртцы, перыядычна рабіў “палоннаму” падножкі, гупаючы сваім вастраносым ботам па ягоных зношаных... Болей »
Чаты ў сацыяльных сетках нагадваюць ідэальную п’есу. У часы Чэхава пасля рэплікі трэба было дадаваць у дужках “ехидно улыбается”, цяпер для падобных выпадкаў ёсць легіёны карцінак з усмешкамі, сабачкамі, лісамі, кактусамі. Тысячы карцінак замест дзясятка словаў у дужках. Тысячы карцінак замест эмацыйнай... Болей »
– Колік, ідзі за столік, – жартаўліва паклікала з кухні жонка Валя і дадала: – Тэлевізар не ўцячэ, а вячэра можа. Бо за сталом ужо Вера з Надзяй. – Зараз, – адказаў муж і бацька, а сам не мог адарвацца ад экрана. Яго вельмі ж захапіў адзін эпізод увогуле нецікавага мыльнага серыяла, якіх зараз процьма... Болей »
Што вырабляе са мной дарога, пайменаваная такімі знакавымі прозвішчамі. Як бяжыць насустрач і наўздагон ім памяць. Я раскашую сярод іх абранасці стагоддзямі, векавой вызначанасці. Ці не менавіта таму з першага свайго кроку па зямлі зачапіўся і назаўсёды палюбіў казку. І жыву ў ёй з першага пробліску... Болей »
Семдзесят шэсць кіламетраў крывавага быцця і небыцця. І нічога не зробіш. Я сам абраў гэтую дарогу. З пахмелля не прыдумаць. Толькі я быў цвярозы. За рулём усё ж. У машыне я ды жонка. Мо таму так морачна і пралёг мой шлях, падкінуў горшую з дарог. Толькі ўзнёсся я ці не на сёмае неба ад хуткасці руху... Болей »
Гэта было пасля таго, як ужо ўсё было. Хаця, што гэта было? Што значыць усё? Ніхто з пэўнасцю не ведаў. Але адчувалі ўсе – нешта было. Адчувалі вельмі спякотную і сухую вясну. Непадобную да вёснаў мінулых. Асабліва той першы дзень ці ноч на Вербніцу, калі гэта і здарылася. З чаго і пачаўся новы хісткі... Болей »