- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У сне я не адчуваў холаду, я заснуў стоячы на варце блокпаста, ведаючы, што магу прачнуцца ў... труне, бо нябожчыкі не спяць, іхняе цела ў труне, а саміх іх няма, яны – хто дзе… Кроплі цёплай вадкасці крапалі ў сне мне на твар, і ад іх ішло сапраўднае цяпло жыцця, якое мяне і абудзіла... Маё вока, якое... Болей »
Самае галоўнае — знайсці свой бераг, прыстанак. І няма розніцы — плывеш ты па Чорным моры, Нарачы ці ставочку, назву якога аніхто не ведае, на чаўне, яхце ці васьміпалубным лайнеры. Доўгі час я думаў, што не ўмею плаваць, таму заўсёды карыстаўся кругам ці надзіманым матрасам, асабліва пасля няўдалай... Болей »
Некалі Муняў тата, яўрэй з каўтунаватай барадой, у самотныя зімовыя вечары сноўдаўся па хаце са сваімі думамі. Ён думаў пра свайго сына-пераростка, жывую душу… Бязногі небарака нічога не меў, соваўся з ранку да ночы на сваім азадку па глінянай падлозе і – гвалт! – заганяў бацьку ў жабрацтва. Тата ўсе... Болей »
Казалі, што ў горадзе ёсць Галоўны. Чуткі хадзілі, што без Яго нічога важнага ў Вільні не робіцца. Як скажа Галоўны – так яно і будзе. Ніхто дакладна не ведаў ні прозвішча Галоўнага, ні імя Яго. Нават месца, дзе жыве Ён, ніхто дакладна не ведаў. Усё рабілі шэрыя людзі, праз якіх Галоўны кіраваў Вільняй.... Болей »
Ліст аніяк не хацеў канчацца. Ён пераваліў за шасцідзясятую старонку, а канца ўсё яшчэ не было бачна. Звычайна яна пісала сябрам кароткія паэтычныя пасланні, дадаючы потым на палёх каментары. Яна называла іх эцюдамі і пазначала опус, як у музыцы, хаця і не заўсёды адсылала сваім адрасатам. (фрагмент)... Болей »
– Ягор Кузьміч, а ці была наогул гэтая «Чорная котка»? Я вунь у нашых падручніках шукаў, у бібліятэках і ў адкрытых, і ў сакрэтнай шукаў, увесь айчынны інтэрнэт і літаратуру перашуфляваў – нідзе нічога няма. Нешта каламутнае толькі «з-за бугра» праскоквае – і ўсё. Можа, гэта звычайная выдумка, што прыляцела... Болей »
Мне падабалася адкрываць шафы, даставаць і мераць адзенне, якое маці схавала мне навырост. У камодах, што стаялі ў бацькоўскім пакоі, заўсёды ляжала шмат цікавых рэчаў, хоць і шмат разоў мной перагледжаных, але па-ранейшаму прывабных. Больш за ўсё мне падабаліся маміны цені, цэлы набор з трох маленькіх... Болей »
Ночкай цёмнай восеньскай гарэла лучынка. Кідала цьмянае святло на сцены, дрыжэла на шурпатай падлозе, мякка асвятляла ясны спакойны твар і акруглыя шчокі статнай кабеты. Павітая вакол галавы ільняная намітка хавала ад старонніх вачэй густыя валасы і гладкую акруглую шыю, на якой чырвонаю зычкаю звязаны... Болей »
– Ну, Юльяна, пачакай ты ў мяне, чарцяня малое! – бабця Верка ўжо зусім задыхалася, прысела на выкарчаваную вярбу і апусціла дубец. Хударлявая дзяўчынка, гадоў шасці, з мурзатым тварам і пазбіванымі каленькамі, насцярожана вызірнула з хмызняку. І нават не хавае гарэзнай шчарбатай усмешкі. Бабцю можна... Болей »
З натужным скрыпам зачыніліся дзверы старога аўтобуса, ён загуў, абсыпаў бурым пылам і пагрукатаў па выбоістай дарозе далей. Зноў іду знаёмай віхлястай сцежкай ад аўтобуснага прыпынку. З кожным годам яна нібы вужэй робіцца, зарастае безназоўным зеллем, размываецца беспрасветнымі восеньскімі дажджамі.... Болей »