- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мой дзед, Імануіл Велікоўскі, вадзіў палюбоўніц у цырк. Перад спатканнем ён загадзя купляў два квіткі. Прагуляўшыся па набярэжнай Свіслачы і расказаўшы фрашкі з багатай адвакацкай практыкі, дзед паціху накіроўваў шпацыр у бок парка культуры і адпачынку. Калі яны з палюбоўніцай праходзілі ў тунэлі пад... Болей »
Так атрымалася, што маё жыццё раздзелена чорнай паласой на дзве часткі: кароткую – няпоўныя шэсць год ад нараджэння, і доўгую – пасля трынаццаці. А паміж імі тая чорная паласа ў сем год, якія я праляжаў у сухотным санаторыі. З той першай часткі помніцца, натуральна, не ўсё. Не помню бацьку , які пайшоў... Болей »
Чэрвеньскай парою сярод дня ў вясковай хаце сабралася кампанія пажылых мужчын і жанчын – за пяцьдзясят. Там жа, за сталом, сядзела сівенькая настаўніца гэтых мужчын і жанчын. Рэй у застоллі вёў Саша. Як мы яго некалі называлі, Саша-артыст. Ад прыроды высокі, прыгожы, на ўроках ён гучна і пафасна чытаў... Болей »
Некалькі гадоў ён праляжаў паралізаваны пасля інсульту ў ложку і, каб не догляд жонкі, так бы і не падняўся на ногі. А падняўшыся, пачаў выходзіць з кійком з дому, з цяжкасцю спускаўся па прыступках і сядаў на лаву каля пад’езда. У яго не слухалася правая нага, якую ён цягнуў па зямлі, ледзь варушылася... Болей »
Запрашэнне на канферэнцыю прыйшло нечакана. Ён гуляў па лесапарку з дзіцячым вазком. Раптам патэлефанавалі, і мілы жаночы голас прапанаваў паўдзельнічаць у міжнароднай канферэнцыі ў Санкт-Пецярбургу, прычым усе транспартныя выдаткі – за грошы расейскага міністэрства. – Так, так, канешне, – ледзь не... Болей »
Мы спім утраіх – я, мама і смерць у калідоры. Аніяк не скажаш «у вітальні», бо хто з людзей надумае яе прывеціць… Дык у калідоры. Не ведаю, як і калі смерць праціснулася ў наша жытло. Можа, у фортку пратачылася… Чуў жа аднойчы скрозь сон грукат, нібы хто вядро буракоў высыпаў на падлогу, мусіць, звалілася... Болей »
Душа пісьменніка Артура Казюры патрэскалася, нібы шыбіна ад кінутых у яе шчодрай жменяй каменьчыкаў. Яго заціскалі нястача, непаразуменні з роднымі, звадкі ды іншая побытавая чамярыца. Колькі такіх каменьчыкаў! Апроч усяго, балюча калола сэрца растанне з Зойкай, гарачай каханкай, якая колькі гадоў таму... Болей »
Напалеон Банапарт стаяў каля маленькага акенца і ўглядаўся ў ноч. Вар’яцела бязлітасная завіруха, ломячы галіны на дрэвах, зрываючы з хат саламяныя стрэхі. Але нічога гэтага вялікі палкаводзец не бачыў, бо ў вачах стаяў адзін і той жа ранішні малюнак: заснежанае поле, ледзь прыкметная каляіна ад саней... Болей »
Міхаіл прытармазіў насупраць гастранома, з цяжкасцю прыпаркаваўся на забітай машынамі пляцоўцы і заглушыў матор. Лабавое шкло пакрылася кропелькамі дажджу і адразу пачалі расплывацца, губляць свае абрысы ярка асветленыя вітрыны крамы, ліхтары, постаці людзей. Вецер разгойдваў голле дрэў, зрываючы з іх... Болей »
Прачынаешся цёмным ранкам і бачыш за вакном ззянне, якога не было восенню. Значыць, ноччу выпаў снег. Бязгучна лёг паўсюль, не прамінуў ніводзін шлях, ніводзін дах, нібыта пыл. І горад цяпер – як пакой, куды даўно не заходзілі. Падзьмеш – уздымеш пыл. Правядзеш пальцам – пакінеш след. Чый гэта пакой?... Болей »