- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За вокнамі з урачыстай павольнасцю праплылі гарадскія ўскраіны, аўтобус з’ехаў з магістралі і, страсянуўшыся на калдабане, пакаціў па гравійцы. Паабапал дарогі паўстаў вячысты лес, і ў салоне адразу ж стала цёмна. Юрась машынальна паправіў гальштук, скасіў вока на кіроўцу. Рабаціністы малец у кудлатай... Болей »
Сусед па лесвічнай пляцоўцы Віктар Х. аніяк не хацеў адпускаць, нават калі правёў іншых гасцей, са свайго дня нараджэння. – Пасядзі яшчэ – куды табе спяшаць? Два крокі – і ты дома! – Ну, тады налівай “расхадуху”! – Будзе табе яшчэ і “расхадуха”, і “аглаблёвая”, і нават “забугорная”, – гаспадар на хвіліну... Болей »
Невядома чаму, але Уладзіслаўка з нядаўняга часу пачала звяртацца да свайго дзеда як да хлопчыка – па імені Сяргейка. Звычайна ўнукі звяртаюцца да дзядоў паважна, вымаўляючы поўнае імя, напрыклад, дзед Іван або дзед Мікіта, а не змяншальнае – Іванька, Мікітка… А тут – Сяргейка замест Сяргея… Не дзед... Болей »
Азіраючыся на сябе колішняга, мушу сцвердзіць: у нашым жыцці не бывае нічога выпадковага, нечакана стыхійнага. Усё загадзя ў ім прадпісана і наканавана. Кожнае нашае жаданне, мара, думка і слова не застаюцца на гэтым свеце не пачутымі. І калі ёсць энергія волі, мыслення, бласлаўленне ці жаданне лёсу... Болей »
Цёплая, ледзь улоўная смуга калыхалася паміж соснаў. Ласкавыя сонечныя промні нябачным веерам рассеяліся па зялёным імшаніку, па жоўтым пясочку на пагорку, ціхі вятрыска, гуляючы, злёгку пагойдваў вершаліны дрэваў. Пахла нагрэтаю за дзень ігліцаю, грыбамі, мляваю ліпеньскаю спякотаю, водарам спелых... Болей »
Як бы ні называлася гэтая мясцовасць на працягу сваёй доўгай гісторыі – ці мяжа дрыгавічскіх і крывічоўскіх уладанняў, ці ўласнасць Друцкага княства, ці мястэчка ў складзе Цяцерынскай воласці, якое, да таго ж, належала ў розныя часы да Аршанскага павета ці Мсціслаўскага ваяводства, потым нейкі час існавала... Болей »
Сярод начы раптам пачулася мелодыя, якая разбудзіла Агату, але спрасоння не магла яна даўмецца, што гэта за музыка. А потым пачуўся выразны піск, які метадычна паўтараўся. Цяпер яна ўсё зразумела: мабільнік патрабуе зарадкі. “От дурная баба. Чаму я ўвечары не паставіла яго на падзарадку? І Ганну пабудзіла”,–... Болей »
“…Даўней на Беларусі акрамя простых людзей жылі ваўкалакі, істоты злыя і сквапныя, багацце ім даваў чорт, а з простых людцаў жылле яны цягнулі ўжо самі. Удзень яны сноўдалі ў абліччы чалавека, а вось уначы… уначы наставала жуда і паніка – тыя істоты гублялі чалавечае аблічча і рабіліся ненажэрнымі звярамі... Болей »
З якога боку ні падступайся – усё адно будзе Парыж! Калі згадаць, як мы з Вольгай у далёкай маладосці мелі намер на шлюб, то Парыж там прысутнічаў. Бесклапотнага і заможнага жыцця будучай жонцы я не абяцаў, але дакляраваў, што ў горад, дзе свята заўжды з табою, выберамся абавязкова. Чаго не наабяцаеш... Болей »
Кажуць, у адной вельмі старой картавай калодзе ёсць цікавая карта з выяваю старога ў плашчы. У залежнасці ад густаў эпохі той стары мае розны выгляд. Часам ён карпач, часам – высокі і мажны. Бывае, твар яго адкрыты, часцей – захінуты капюшонам. Розняцца тло, колер адзення, дэталі. Нязменнае толькі адно... Болей »