be

Кнігі

За сьцяной
epub

За сьцяной

Апавяданьне
Някляеў Уладзімір

Дзіця за сьцяной плача і плача. Штоночы. Сілішся ня чуць, пад падушкай заціскаеш вушы, але ж хіба засьнеш пад падушкай з заціснутымі вушамі? І ляжыш, утаропіўшы ў цьмяную столь вочы, і чуеш, ня хочачы, ня толькі плач дзіцячы, але і ўсё астатняе: як устаюць бацькі, супакойваюць, запальваюць сьвятло, тупаюць... Болей »

Чмель і вандроўнік
epub

Чмель і вандроўнік

Прыпавесьць
Някляеў Уладзімір

Чмель паміраў. Так сталася, што пад дзень нараджэньня. Ён быў мудрым чмялём — і ведаў, што рыбы, птушкі, зьвяры і ўсё, што нараджаецца, і людзі, памірае, і кветкі, і таму, мусібыць, і чмялі, але ня ведаў, як, і што пасьля, і трохі баяўся... Таму яму падумалася, што ёсьць чмяліны Бог. Ён быў мужным і... Болей »

Успамін пра шэршня
epub

Успамін пра шэршня

З дзёньнікаў несучаснага чалавека
Кудравец Анатоль

Пісьмовы стол стаяў упрытык да вакна, і Віктар Пятровіч убачыў шэршня адразу, як толькі падышоў. Той ляжаў на ніжняй пярэчцы аконнай рамы, уткнуўшыся носам у куток, утвораны перасячэньнем пафарбаванага дрэва і шкла. Нават для шэршняў – некаранаваных цароў мухападобных – то быў занадта вялікі экземпляр.... Болей »

Аўдытарская праверка ў Нясьвіжы, альбо Скарб Нясьвіжскага замку.
epub

Аўдытарская праверка ў Нясьвіжы, альбо Скарб Нясьвіжскага замку.

Аповесьць
Тарасаў Канстанцін

Шмат гадоў таму мне з маіх дасьледніцкіх інтарэсаў давялося праглядаць у Нацыянальным архіве Літвы інвентары панскіх маёнткаў пазамінулага стагоддзя. У фондзе Радзівілаў (ф. № 1280) сустрэлася мне справа № 1755-1, атрыбуцыя якой гучала так: “Нататкі ўладальніка маёнтка Ветрын Віцебскай губерні пра ўладкаваньне... Болей »

„Калі Бог з намі, дык хто тады супраць нас?”
epub

„Калі Бог з намі, дык хто тады супраць нас?”

Эсэ пра падарожжа ў Кракаў
Бяляцкі Алесь

У Кракаў мы ехалі да нашых сяброў французаў. Сюды іхні пералёт і наш даезд былі самымі таннымі з усіх іншых варыянтаў. Апроч таго, французскае культурнае прад-стаўніцтва ў Кракаве давала памяшканьне для перамоваў, на якіх мы мусілі абгаварыць, як сказаў бы Сяргей Дубавец, “нашыя дзялы”. Ужо калі разам... Болей »

Герадоцінкі
epub

Герадоцінкі

Запісы
Дайнека Леанід

Мой бацька пражыў 83 гады. Мая маці пражыла 68 гадоў. Брат Аляксандр (Алік) пражыў 63 гады. Колькі пражыву я? У гэтым простым пытаньні – уся арыфметыка і ўся алгебра ўсіх на сьвеце філасофіяў і рэлігіяў. Кожнае чалавечае жыцьцё канчаецца сьмерцю. Біблейскі Масуфаіл жыў 969 гадоў, але ўрэшце рэшт і гэты... Болей »

Хлопчык і яго бацькі
epub

Хлопчык і яго бацькі

Апавяданьне
Дранько-Майсюк Леанід

Сонца яшчэ ня ўстала, а Бацька, не пасьнедаўшы, ужо курыць. Хлопчыку (як ні хаваецца ён, як ні затульваецца ў коўдру) робіцца млосна – даймае дым. Маці тады незадаволена ўздыхае: — Ну, годзе табе ўжо пэхкаць! Дыхаць жа няма чым, і фіранкі ўсе парудзелі... — Фіранкі парудзелі, кажаш... Я ўжо кідаю, хіба... Болей »

Скокі сьмерці
epub

Скокі сьмерці

Гатычны раман
Рублеўская Людміла

Яны круціліся ў вар’яцкім карагодзе вакол ратушы ўжо дзясятую гадзіну. Неба зрабілася чырвоным, як распаленае жалеза. Цяжкі дым вогнішчаў, якімі адпалохвалі пошасьць, слаўся па бруку, нібыта душы, што дарэмна праглі перад сьмерцю апошняга прычасьця, не хацелі пакідаць зямлю... — Ю-ры, Ю-ры, па-ра-туй!..... Болей »

Клёны ў тумане
epub

Клёны ў тумане

Абразкі
Кудраўцаў Раман

Я ў пакоі, я проста ляжу на канапе і гляджу ў вакно. Маё вакно самае звычайнае. Напалову яно складаецца з неба, а ніжэй — мноства шыбаў суседняга дома. У ім, у тым доме, напэўна, ёсьць такія ж сумныя вокны, як і мае. Я ўпэўнены – шмат хто зазірае з іх у маё вакно. А я гляджу ў бляклае, па-восеньску беднае... Болей »

Пошукі ісьціны
epub

Пошукі ісьціны

Абразкі
Арабей Лідзія

Выкладчыцу старажытнарускай мовы Марыю Іванаўну Карнееву-Петрулан у свой час выклікалі ў ЦК і пачалі папракаць – чаму яна ў сваіх лекцыях не цытуе класікаў марксізму. – Дазвольце, – узьняла голас маленькая, худзенькая Марыя Іванаўна, – але я не вінаватая, што класікі марксізму нічога не пісалі пра літару... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org