be

Кнігі

Каб жыта сеяць і жаць яго
epub

Каб жыта сеяць і жаць яго


Казько Віктар

Я не адношу сябе да тых пісьменнікаў, якія пішуць пра вайну. Таму што сапраўды не пішу пра вайну, яе бітвы і атакі. Героі маіх аповесцей «Высакосны год», «Суд у Слабадзе» ідуць нібы па ўзбочыне вайны. Іх лёс  — гэта больш рэха вайны, яе спараджэнне. У гэтым сэнсе, калі перафразіраваць вядомае выслоўе:... Болей »

Зазірнуць у вочы свайму «я»
epub

Зазірнуць у вочы свайму «я»


Казько Віктар

З чаго хацелася б пачаць. З горычы. З адчування апошнім часам няўтульнасці жыцця. Няёмкасці перад ім і нават перад самім сабой за тое, што ты яшчэ жывы, век твой яшчэ не скончыўся, а ты нібыта сышоў з яго, выпаў, згубіўся, знік. Цябе няма і як увогуле не было на гэтай зямлі. Ты прыйшоў на яе немаведама... Болей »

Дзікае паляванне каралёў сталіншчыны
epub

Дзікае паляванне каралёў сталіншчыны


Казько Віктар

З усіх нашых заняткаў, з усіх рамёстваў гісторыя чалавецтва, пэўна, не ўславіла так ні адно, як уславіла паляванне. Па сутнасці  — забойства. Па форме  — вялікая і магутная дзея, што амалоджвае і прыводзіць у рух нашы пачуцці. Чалавек узброены, чалавек з ружжом  — дужы і малады. Гэта наш продак. Ён яшчэ... Болей »

Гаючая вада  — белы параход
epub

Гаючая вада  — белы параход

Слова, не моўленае дзесяць гадоў таму
Казько Віктар

Так, дзесяць гадоў прайшло. Проста жахліва, як яны хутка бягуць. I як марудна цягнуцца дні. Якія пустыя мінаюць гады. I як напоўнены імгненні. Усяго толькі дзесяць гадоў. А колькі ўжо страт! Чэрвень восемдзесят чацвёртага года. Няўжо ён быў, няўжо я некалі ў ім жыў? Мо ўсё ж прыдумаў ці сасніў у яшчэ... Болей »

Азвярэнне
epub

Азвярэнне


Казько Віктар

Прашу прабачэння ў звера. Ён да такога яшчэ не дайшоў і наўрад ці дойдзе. Гэта пра нас, каго і параўнаць нельга ні з кім і ні з чым. Пра чалавекаў. Прыбіральшчыкі смецця сёння хрысцяцца, пад’язджаючы да студэнцкіх і маладзёжных інтэрнатаў. Там, у кантэйнерах, адыходах і адкідах шумных вечарынак, застолляў... Болей »

Абуджэнне памяці
epub

Абуджэнне памяці


Казько Віктар

Вясковыя дзеці. У іх тварах, здаецца мне, ёсць штосьці ад задуменнага здзіўлення і засяроджанасці птушак, асабліва тых, што ўвасабляюць сёння Палессе,— буслоў. I асабліва ў той час, калі яны на самоце і сярод цішы дуброў, спакою вады, дрымоты зарослых альхою балацін. Птушкі і дзеці. Хоць на аддаленні... Болей »

Terra incognita. Зона
epub

Terra incognita. Зона


Казько Віктар

Дзве амаль аднолькава знакавыя падзеі леглі, лічы, на адно пакаленне. Толькі знакі гэтыя, як я думаў, быў упэўнены  — да шасцідзесятай пераможнай вясны ў вайне з фашызмам, розныя. Вясной жа 2005-га года ўва мне нешта як надламалася. Трэснула і парвалася неяк нечакана і адразу. Недарэчна, бязглузда. Па... Болей »

Сапсаваныя лялькі
pdf

Сапсаваныя лялькі


Сін Ільля

Пачатак эпапеі з трох кніг, тэму якіх можна акрэсліць словам “ілюзіі”. Паноптыкум вынаходлівых пачвараў-трансформераў, ірацыянальная жорсткасць і мазаічная шызоіднасць сюжэту насамрэч камуфлююць утоенае – экзістэнцыйную паражнечу і пошук збавення праз Божую дапамогу.... Болей »

Пункціры жыцьця
epub

Пункціры жыцьця

Далітаратурная біяграфія
Быкаў Васіль

Чалавек адрозьніваецца ад іншых жывых істотаў тым, што можа ўспамінаць. Ва ўспамінах пісьменьніка спалучаюцца і споведзь, і запавет, і наказ. На Беларусі асобнай кнігай ужо былі апублікаваныя ўспаміны Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому”. “Пункціры жыцьця” – гэта першы маштабны подступ да “Доўгай дарогі…”.... Болей »

Выбраныя творы
pdf

Выбраныя творы


Вальтар Віктар

У зборнік выбраных твораў Віктара Вальтара (1902– 1931) — беларускага пісьменніка, які пражываў у міжваеннай Латвіі, — увайшло ўсё лепшае, створанае ім за яго такое ка­роткае, але змястоўнае жыццё. З небыцця вяртаецца яшчэ адно імя багдановічаўскага лёсу, на яшчэ аднаго цікавага творцу пабагацее наша... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org