be

Кнігі

„Калі Бог з намі, дык хто тады супраць нас?”
epub

„Калі Бог з намі, дык хто тады супраць нас?”

Эсэ пра падарожжа ў Кракаў
Бяляцкі Алесь

У Кракаў мы ехалі да нашых сяброў французаў. Сюды іхні пералёт і наш даезд былі самымі таннымі з усіх іншых варыянтаў. Апроч таго, французскае культурнае прад-стаўніцтва ў Кракаве давала памяшканьне для перамоваў, на якіх мы мусілі абгаварыць, як сказаў бы Сяргей Дубавец, “нашыя дзялы”. Ужо калі разам... Болей »

Герадоцінкі
epub

Герадоцінкі

Запісы
Дайнека Леанід

Мой бацька пражыў 83 гады. Мая маці пражыла 68 гадоў. Брат Аляксандр (Алік) пражыў 63 гады. Колькі пражыву я? У гэтым простым пытаньні – уся арыфметыка і ўся алгебра ўсіх на сьвеце філасофіяў і рэлігіяў. Кожнае чалавечае жыцьцё канчаецца сьмерцю. Біблейскі Масуфаіл жыў 969 гадоў, але ўрэшце рэшт і гэты... Болей »

Хлопчык і яго бацькі
epub

Хлопчык і яго бацькі

Апавяданьне
Дранько-Майсюк Леанід

Сонца яшчэ ня ўстала, а Бацька, не пасьнедаўшы, ужо курыць. Хлопчыку (як ні хаваецца ён, як ні затульваецца ў коўдру) робіцца млосна – даймае дым. Маці тады незадаволена ўздыхае: — Ну, годзе табе ўжо пэхкаць! Дыхаць жа няма чым, і фіранкі ўсе парудзелі... — Фіранкі парудзелі, кажаш... Я ўжо кідаю, хіба... Болей »

Скокі сьмерці
epub

Скокі сьмерці

Гатычны раман
Рублеўская Людміла

Яны круціліся ў вар’яцкім карагодзе вакол ратушы ўжо дзясятую гадзіну. Неба зрабілася чырвоным, як распаленае жалеза. Цяжкі дым вогнішчаў, якімі адпалохвалі пошасьць, слаўся па бруку, нібыта душы, што дарэмна праглі перад сьмерцю апошняга прычасьця, не хацелі пакідаць зямлю... — Ю-ры, Ю-ры, па-ра-туй!..... Болей »

Клёны ў тумане
epub

Клёны ў тумане

Абразкі
Кудраўцаў Раман

Я ў пакоі, я проста ляжу на канапе і гляджу ў вакно. Маё вакно самае звычайнае. Напалову яно складаецца з неба, а ніжэй — мноства шыбаў суседняга дома. У ім, у тым доме, напэўна, ёсьць такія ж сумныя вокны, як і мае. Я ўпэўнены – шмат хто зазірае з іх у маё вакно. А я гляджу ў бляклае, па-восеньску беднае... Болей »

Пошукі ісьціны
epub

Пошукі ісьціны

Абразкі
Арабей Лідзія

Выкладчыцу старажытнарускай мовы Марыю Іванаўну Карнееву-Петрулан у свой час выклікалі ў ЦК і пачалі папракаць – чаму яна ў сваіх лекцыях не цытуе класікаў марксізму. – Дазвольце, – узьняла голас маленькая, худзенькая Марыя Іванаўна, – але я не вінаватая, што класікі марксізму нічога не пісалі пра літару... Болей »

Спавядальныя дні ў чужым горадзе
epub

Спавядальныя дні ў чужым горадзе

Аповесьць
Рублеўскі Сяргей

Вольга ехала ў Нямеччыну ў цесным, слаба асьветленым купэ і па лязгатаньні колаў лічыла рэйкавыя стыкі. Потым – мільгаценьне ліхтароў станцыяў, гудкі цягнікоў на шырокіх пераездах... Яна гатовая была лічыць што заўгодна – абы знак. Час, здавалася, застыў, як начная цемра, і жанчына імкнулася раскатурхаць... Болей »

Gloria victis!
pdf

Gloria victis!

Збор твораў
Ліс Арсень

У кнізе можна знайсці артыкулы, кароткія манаграфіі і нарысы, прысвечаныя жыццю людзей, што распрацоўвалі нацыянальную беларускую канцэпцыю – Аляксандра Ўласава, Браніслава Тарашкевіча, Аркадзя Смоліча, Тамаша Грыба, і шматлікіх ншых. Аўтар не абмежаваўся гісторыкамі, палітыкамі і пісьменнікамі. "Gloria... Болей »

Брызгалаўка
pdf

Брызгалаўка

Жодзінскія аповеды, успаміны і вершы
Аркуш Алесь, Козік Барыс

Успаміны дзяцінства: дзедава хата і бацькоўскія прысады... не, або так: чароўная сіметрыя двара і запаветныя аркі... Новая кніга Алеся Аркуша "Брызгалаўка" — не пра тое і не пра тое. Прыгадваючы, Аркуш малюе трэцюю Беларусь, што прарасла бетонам проста пасярод палеткаў. Глядзець, як азёры ўтвараюцца... Болей »

Каты Ёзафа Ратцынгера
pdf

Каты Ёзафа Ратцынгера

Апавяданьні, эсэ, зацемкі, рэпартажы з Горадні
Астравец Сяргей

Жыў-быў пісьменьнік, і быў у яго кот. На жаль, пра ката ўсё ўжо – у мінулым часе. Толькі здымак яго на сьцяне. Але засталіся таксама гэтыя аповеды, напісаныя ў большасьці, можна сказаць, разам зь ім. Раней яму вельмі падабалася падчапляць кіпцюрамі літары ў пісьмовай машынцы, якую мы зь ім любілі бадай... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org