be

Кнігі

Роджаныя пад Сатурнам
epub

Роджаныя пад Сатурнам

Раман, часопісны варыянт
Вальтар Віктар

Гэтае слова ў беларускага чытача пакуль асацыіруецца найперш з маркай пісталета. У лепшым выпадку – з імем ангельcкага раманіста-гісторыка Скота ці творцам асьветнікам Вальтэрам. Аднак яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя такое прозьвішча мелі шматлікія сем’і латгальскіх беларусаў Дзьвіншчыны, у 20-х гадах праз... Болей »

У кожнага — свая вайна
epub

У кожнага — свая вайна

Аповесьць
Дубоўскі Мікола

Цягнік ішоў на фронт. Як толькі пагрузіліся ў вагон, Сьцяпан Кужэльны залез на верхнюю лаўку, дзе дыхала сьвежасьцю акенца. Ён ні з кім не размаўляў, не зьвярнуў увагі і на землякоў з Петрыкаўшчыны, калі тыя на падлозе ў вядры з пратухлай вадой пачалі размочваць на вячэру дарожны паёк – іржавую салёную... Болей »

Цешча Томаша
epub

Цешча Томаша

Аповесьць
Ткачоў Васіль

За некалькі тыдняў да выбараў Прэзідэнта ў Заброддзе прыехалі на чырвоных «Жыгулях» незнаёмыя мясцовым жыхарам людзі, іх было двое — жанчына і мужчына сярэдняга веку, нават росту і камплекцыі аднолькавай: таўстуны. Не вылазячы з легкавіка, мужчына папытаў у першага стрэчнага, дзе жыве цешча Томаша. Першым... Болей »

Жыцьцё - джаз
epub

Жыцьцё - джаз

Два аповеды
Сьцяпан Уладзімір

На апошнім курсе вучэльні я напісаў алейнымі фарбамі на палатне карціну, памерам метр на метр. Яна, тая карціна, напісалася вельмі хутка, ці не за дзень. Памятаю да драбніцаў. Мужчына і цяжарная жанчына сядзяць на табурэтцы сьпіна да сьпіны. На падлозе, каля босых ног, прайгравальнік, а на ім чорная... Болей »

Фанцік
epub

Фанцік

Апавяданьне
Някляеў Уладзімір

«Хочаш, магазін купім?..» — спытаў на ўвесь магазін Клім, і Тамара хутка, спалохана адказала: «Не!» — «Тады і рабіць тут няма чаго!» — узяў ён яе за руку і ўрачыста, як зноў да шлюбу, вывеў з-за прылаўка. — Бывайце, курвы! Каралева Тамара пакідае вас! — крыкнуў Клім яе магазінным сяброўкам, пад зайздроснымі... Болей »

На высьпе ўспамінаў
epub

На высьпе ўспамінаў

Разьдзелы з кнігі
Тарас Валянцін

Я пісаў гэтую кнігу дзесяць гадоў з гакам, скончыў на пачатку мінулага, 2004-га году. Напрыканцы году, у сьнежні, яна выйшла ў сьвет у выдавецтве «Беларускі кнігазбор» накладам 300 (трыста) асобнікаў. Але ў кнігарнях яе ня знойдзеш: увесь наклад — пятнаццаць пакункаў па дваццаць асобнікаў у кожным —... Болей »

Захаваньне параметраў
epub

Захаваньне параметраў

Аповеды
Сьцебурака Усевалад

Зьвечару, па ледзь зялёных вільготных лагчынках, над непрыбраным з зімы сьмецьцем і леташняй лістотай, над кволымі голымі дрэўцамі, пачаў зьбірацца мяккі рэдзенькі туман. Шэрае неба нізка нахілілася над горадам, які яшчэ не пасьпеў запаліць сьвятло ліхтароў і вітрынаў і праз тое выглядаў асабліва сонным... Болей »

Забаўныя гісторыі
epub

Забаўныя гісторыі


Гілевіч Ніл

Тым летам у cлавуты Дом творчасьці Кактэбель на Чорным моры, каля Феадосіі, мы з Нінай Іванаўнай ляцелі ў пашаноўнай кампаніі: на гэты ж заезд атрымалі пуцёўкі паэт Аляксей Зарыцкі і празаік Макар Пасьлядовіч. I той і той таксама ехалі з жонкамі, што асабліва цешыла маю палавіну, бо яна была ў добрых... Болей »

І я ўспомніў...
epub

І я ўспомніў...

Навэлы
Карамазаў Віктар

Быў месяц марац. Не сакавік – марац. Бо ў гэты час па Менску, як і па ўсёй краіне, марцавалі каты. Было сьнежна-сьнежна і чыста-чыста, бо сьнег усю зіму сыпаў ды падмярзаў, не сплываючы, і ў гэтай сьнежнай чысьціні каты схуднелі ад блуду, выстагналіся да хрыпаты, ажно вочы павыкатваліся з калматай поўсьці... Болей »

Нярвовы раман
epub

Нярвовы раман


Дранько-Майсюк Леанід

Наладзіўшы ад цябе неабходныя ўцёкі, я апынуўся ў Дубліне; мог апынуцца ў Берліне, Варшаве, Баранавічах (дзе заўгодна!), аднак жа лёс выпадкова прывёў мяне ў сталіцу Ірландыі, і свой нядоўгі ірландскі побыт я ўзбагаціў яшчэ кароткім шпацырам па Лісабоне і Парыжы. Гэта былі ўцёкі дзеля супакаеньня, бо... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org