- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Хочаш, магазін купім?..» — спытаў на ўвесь магазін Клім, і Тамара хутка, спалохана адказала: «Не!» — «Тады і рабіць тут няма чаго!» — узяў ён яе за руку і ўрачыста, як зноў да шлюбу, вывеў з-за прылаўка. — Бывайце, курвы! Каралева Тамара пакідае вас! — крыкнуў Клім яе магазінным сяброўкам, пад зайздроснымі... Болей »
Я пісаў гэтую кнігу дзесяць гадоў з гакам, скончыў на пачатку мінулага, 2004-га году. Напрыканцы году, у сьнежні, яна выйшла ў сьвет у выдавецтве «Беларускі кнігазбор» накладам 300 (трыста) асобнікаў. Але ў кнігарнях яе ня знойдзеш: увесь наклад — пятнаццаць пакункаў па дваццаць асобнікаў у кожным —... Болей »
Зьвечару, па ледзь зялёных вільготных лагчынках, над непрыбраным з зімы сьмецьцем і леташняй лістотай, над кволымі голымі дрэўцамі, пачаў зьбірацца мяккі рэдзенькі туман. Шэрае неба нізка нахілілася над горадам, які яшчэ не пасьпеў запаліць сьвятло ліхтароў і вітрынаў і праз тое выглядаў асабліва сонным... Болей »
Тым летам у cлавуты Дом творчасьці Кактэбель на Чорным моры, каля Феадосіі, мы з Нінай Іванаўнай ляцелі ў пашаноўнай кампаніі: на гэты ж заезд атрымалі пуцёўкі паэт Аляксей Зарыцкі і празаік Макар Пасьлядовіч. I той і той таксама ехалі з жонкамі, што асабліва цешыла маю палавіну, бо яна была ў добрых... Болей »
Быў месяц марац. Не сакавік – марац. Бо ў гэты час па Менску, як і па ўсёй краіне, марцавалі каты. Было сьнежна-сьнежна і чыста-чыста, бо сьнег усю зіму сыпаў ды падмярзаў, не сплываючы, і ў гэтай сьнежнай чысьціні каты схуднелі ад блуду, выстагналіся да хрыпаты, ажно вочы павыкатваліся з калматай поўсьці... Болей »
Наладзіўшы ад цябе неабходныя ўцёкі, я апынуўся ў Дубліне; мог апынуцца ў Берліне, Варшаве, Баранавічах (дзе заўгодна!), аднак жа лёс выпадкова прывёў мяне ў сталіцу Ірландыі, і свой нядоўгі ірландскі побыт я ўзбагаціў яшчэ кароткім шпацырам па Лісабоне і Парыжы. Гэта былі ўцёкі дзеля супакаеньня, бо... Болей »
Раскошную залу рэстарану «Мроя» шчодра залівала мяккае сьвятло вечаровага сонца. Усе сталы былі занятыя. Між імі ўвішна снавалі гнуткія афіцыянты з падносамі, расстаўлялі стравы і пітво, бралі заказы, прыветна ўсьміхаліся заўсёдным кліентам і час ад часу пазіралі ў бок дзьвярэй, дзе засунуўшы левую руку... Болей »
У садзе, падчэпленая да галінаў старой грушы, вісіць вялізная кабанова туша. Пад ёю на сьнезе стаіць міска, куды сьцякае кроў. Дзед Ян падстаўляе пад струменьчык крыві медную конаўку. Побач, у запэцканым крывёй ватніку, стаіць дзядзька Міша. Настылая на марозе медзь пакрысе запаўняецца чырвоным. Ад конаўкі... Болей »
— Вам жа рускім языком сказана! — любяць раздражнёна абурацца беларусы, калі іх не разумеюць. Ніхто ніколі не сказаў: беларускай мовай... Бо беларускай, як правіла, ня кажуць. Яе трымаюць дзесьці ўглыбі душы. Як старую ашчадную кніжку на дне шуфляды. Беларусы доўгі час ганарыліся, што гавораць па-руску.... Болей »
Ён гаварыў пра Бога. У інтанацыях маналогу-споведзі. Хаця сам ня верыў ні ў Бога, ні ў д’ябла, а толькі ў свой шчасьлівы шанец. Скарыстаць гэты шанец ён умеў — здабыўшы, выдрапаўшы з горла. Ён быў пестуном выпадку. I тыя выпадкі прысьпешваў, прыстасоўваў, выкарыстоўваў. Абставіны — таксама. Гістарычныя... Болей »