- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ён агледзеў хату вачыма злодзея. Печ, грубка, палаці, стол, крэслы... Чырвоны кут з Бажніцай пад набожнікамі. I крыху зазлаваў. Адчуў, што не хапае гаспадарлівай цярплівасьці. Цярплівасьці натуры, што з году ў год дбала і парадкавала па паліцах, шафах і шуфлядах — кожны сподак, цьвік і матузок. Хацелася... Болей »
— Саша, а дзе ж мама? – дзівіцца бацька, прыйшоўшы дамоў. — Яна паехала... на машыне... белай... з чырвонай палоскай... з вялікім дзядзькам доктарам... Тата, яна рабіла вось так: ой! ой! – і мой трохгадовы брат красамоўна выцірае лоб усёю рукою і падае на канапу. Мяне яшчэ няма. Я яшчэ толькі ўваходжу... Болей »
Ёў! Я еду ў вёску! Шлях да вёскі цяжкі ды складаны. Каб яго адолець, трэба прыкласьці багата намаганьняў. Па-першае, трэба на гэта наважыцца. Падняцца з канапы – гэта ўлетку, калі няма пільнае патрэбы адрывацца ад канапы з тэлевізарам ані сёньня, ані заўтра, ані праз тыдзень – дык вось, падхапіцца з... Болей »
Сабраліся мужчыны пакурыць. А Мірон ня п’е, але і ён сабраўся таксама, — прыйшоў, значыць. Гэтак у яго заўсёды: дзе зьбяруцца, там і ён. А ня п’е. Плёткі, кажа, паслухаць хочацца... Ну, хочацца дык хочацца, — гэта ж ня выпіць на дармаўшчыну, «на халяву», прасьцей кажучы... Сядзі сабе, слухай, — не шкада.... Болей »
Ня ведае чалавек часу скону свайго, але ж і пачатку свайго ня ведае. З чаго пачынаешся?.. З таго, што помніш, як з ганку зваліўся і гузакоў набіў, ці як руку ў сячкарню ўсунуў, ці як пуня суседава зашугала, а ты сядзеў за ёй у маліньніку, шукалі цябе — знайсьці не маглі, маці галасіла на попеле, думала... Болей »
Я не люблю знаёміцца з дзяўчынамі ў тралейбусах. Нам заўсёды выходзіць на розных прыпынках, а нават калі не, дык адразу пасьля дзьвярэй мы абавязкова разыходзімся ў розныя бакі. Гэта лёс, і я ніколі не спрабаваў нічога зрабіць з ім. Разумныя людзі не змагаюцца з лёсам. Я прымаю свой лёс такім, які ён... Болей »
Быў суботні верасьнёўскі вечар. Мы з жонкай, па ўжо даўняй завядзёнцы, корпаліся на лецішчы. Як зазвычай, удваёх, без дзяцей. Не ірвуцца туды сыны — ні старэйшы, ні тым больш малодшы. Старэйшы, каб ня крыўдзіць бацьку з маткай, яшчэ сяды-тады рабіў ласку—прыязджаў, пакуль быў на хаду ягоны стары, дашчэнту... Болей »
Сумным восеньскім днём празаік Аскольд Марцэвіч сядзеў за кампутарам і пісаў чарговы аповед. Сівенькае, алавянай водцені паўсьвятло цэдзілася ў вокны, наганяла дрымоту, крывіла абамлелым позехам пісьменьніцкі рот, і Аскольд, штохвілі зяхаючы, крэкаў ды паціраў задумліва-маршчыністы лабешнік. І пасьля... Болей »
Што б пра нашае Пуцькава людзі ні казалі, але вёска гэтая — самая звычайная. Ня лепшая і ня горшая за іншыя. Калі раённая газета “Колер Ільіча” пачала была друкаваць цыкл: “Незвычайныя людзі нашае Бацькаўшчыны”, дык нават Іван Капаніца быў успрыняты ня як нейкі феномен, а як самы звычайны грамадзянін... Болей »
Пасьвіствала ды пакрэктвала зімовая ночка. Марозьлівы вецер шкуматаў маё лёгкае паліто, як люты сабака сваю ахвяру. Я зьвярнуў пад арку дома ў двор, далей — налева, а там — дзьверы пад’езду: старыя, без дамафону, але жыхары і тут зачыняліся на ноч ад бамжоў ды валацугаў, як некалі ў нашым мястэчку яўрэі... Болей »