- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Спачатку, дзеткі мае, здалося мне, што старыя часы раптам устром галавой варочаюцца да нас: вось, знакам тым, цяперака няма вінаполек — і калісьці таксама не было вінаполек. Але тутака трапілі якраз пальцам у вока. «Не заўсяды, як на дзяды», дзеткі мае! Эхэ-хэ, «што было, тое травой зарасло». Знакам... Болей »
На небе толькі што ўзышла паўночная зорка. Ледзь-ледзь вызначаюцца чорнымі асілкамі высокія стагі. На пагорку, ля самага броду рэчкі, Мацей Тадэўчык — стары рыбак і паляўнічы — сядзіць на перавернутым чаўне пры слаба тлеючым вогнішчы і дыміць люлькай. Побач ляжыць на карчы яго стрэльба-дубальтоўка.... Болей »
— Буслы прыляцелі! Відаць, ужо і сапраўды вясна, — казалі хомінцы, — во, прынамсі, павесялее ў нас! Буслы былі — сям’я вапеннікаў, каторыя ўжо гадоў з дзесяць кожную вясну прыходзілі ў Хоміно на ўсё лета капаць вапну. Выглядалі яны і праўда як буслы: высокія, даўганогія, здаровыя, як дубы тыя. Бацька... Болей »
Душная цёмная ноч. Міронава сям’я спіць у пуні на свежым сене. Не спіцца толькі двум: старому дзеду Мірону і яго васьмігадоваму ўнуку Андрэю. Дзед думае цяпер, як ухітрыцца найцішэй выйсці з пуні, каб нявестка не пачула, ды напісаць ліст сыну ў Амерыку. Андрэйка трымае ў руках лазовую свісцёлку, якую... Болей »
Хмаркі насіліся над лесам. Розныя па колеру і фасону, яны часта ахаплялі вялікую частку неба і тварылі багатыя малюнкі к таемным казкам сталетняга лесу. Удзень былі яны светла-пурпурныя, а ўночы залаціліся месяцам. Чаго-чаго ў іх не было! Цэлыя гарады з дзіўнымі замчышчамі, горы, выспы, азёры, агнёвыя... Болей »
Невядома было, ці ўжо зайшло сонца ці не, бо густыя хмары агарнулі ўсё неба, і цемра абхапіла абшар палёў пад касагорам. Была нейкая парнасць, як перад дажджом. Па камяністай дарозе скрыпелі вазы з снапамі. Людзі са спешкай вазілі на гумны жыта з поля. Чутно было, як на азяродах гаманілі ды крычалі:... Болей »
Гэта было вясной, якраз у тую пару, калі галадуха пануе па вёсках, калі няма чым і муху накарміць. Апошні запас выйшаў, хоць зубамі ляпай; шчаўя яшчэ нямашака... Горкае цяпер жыццё ў хворага Антося. Ён сам рабіць не можа. Адна толькі жонка працуе на яго і дзяцей. Учора ёй, Агаце, пашанцавала. Яна выенчыла... Болей »
Лёгка зрабілася на сэрцы старому рыбаку Анупрэю, бо ён ухітрыўся цішком ад жонкі перагнаць на гарэлку колькі залатовак ды пераліць у глотку гэтак шпарка, ажно галава ходырам пайшла. Дзеля гэтага ён смялей, як заўсёды, адправіўся нанач на балота паставіць венцеры на шчасце. Праўда, зыбаўся ён у чаўне... Болей »
Навакол, куды ні глянеш, шумелі лясы. З аднаго боку высіліся бронзавыя хваіны, з другога боку гарызонт быў заслонены разнастайнай лісцяніцай. Калі над зубчатымі грэбнямі лясоў разгульвалі вятры, хаты маленькага мястэчка Пасадзец былі аглушаны гулам лясоў, нібы шумам своеасаблівых вадаспадаў. Звінелі... Болей »
Вясна. Дазваляецца чытачу маляваць вясну па свайму густу. Салоўка спявае. Ці варта чапаць гэту маленькую шэрую птушачку? Яна сваімі спевамі давала натхненне (як даўней гаварылі) песнярам усіх краёў зямлі. Пакаленне за пакаленнем ткала шматмільную плахту вякоў, а салоўка ўсё спяваў ды спяваў, дыктаваў... Болей »