- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Неба беларускай літаратуры на самым пачатку XX стагоддзя ярка асвятлілася цэлым сузор’ем незвычайных талентаў. Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі. Якраз у гэтым шэрагу славутых імён стваральнікаў новай беларускай літаратуры вельмі заслужана згадваецца літаратуразнаўцамі... Болей »
У. І. Содаль — вядомы даследчык жыцця і творчасці Ф. Багушэвіча. Ужо сорак год ён збірае звесткі пра паэтаву сядзібу ў Кушлянах. Упершыню значная частка сабраных матэрыялаў друкуецца асобнай кнігай. Гісторыя сядзібы, таленавіта расказаная краязнаўцам, запрашае чытача ў часы нараджэння беларускай нацыянальнай... Болей »
У гэтым аднатомніку сабрана ўсё самае значнае, што было створана адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, літаратуры ХХ стагоддзя Змітраком Бядулем (1886—1941) — яго лепшыя вершы, аповесці, апавяданні, публіцыстычныя артыкулы, лісты. Прывабны вобраз беларускага класіка, габрэя па паходжанні... Болей »
Кнігу выбраных твораў вядомай беларускай пісьменніцы Лідзіі Арабей (н. 1925) склалі найбольш значныя аповесці, апавяданні і абразкі. У том уключана і дакументальная аповесць пра выдатную беларускую паэтэсу пачатку ХХ стагоддзя Алаізу Пашкевіч (Цётку) «Стану песняй». Сямідзясяты том кніжнага праекта «Беларускі... Болей »
Кніга Ірыны Багдановіч прысвечаная тром Музам яе творчасці — паэтычнай, перакладчыцкай і літаратуразнаўчай. Выданне склалі новыя вершы і пераклады пісьменніцы, а таксама артыкулы, прысвечаныя актуальным і мала даследаваным пытанням гісторыі беларускай літаратуры, якія адлюстроўваюць спектр навуковых... Болей »
Паэт увайшоў у пару літаратурнай сталасці і майстэрства. Кожная старонка зборніка сведчыць менавіта пра гэта. Варта ўважліва прачытаць баладу «Сарэна», каб зразумець, што Анатоль Дэбіш дастаткова ўпэўнена і віртуозна спалучае ў сваёй творчай практыцы фальклёрнае хараство з пластыкай сучаснага пісьма.... Болей »
Дадзеная манаграфія – гэта першае даследаванне становішча сялянскай абшчыны ва ўсіх відах феадальнага землеўладання на тэрыторыі Беларусі ў ХVІ-ХVIII стст. Паказана становішча абшчыны ў розных рэгіёнах Беларусі, вызначаны агульныя тэндэнцыі і асаблівасці развіцця ў дзяржаўных, прыватных і царкоўных уладаннях.... Болей »
Два дні таму бобрык Плясік пакінуў бацькоўскую хатку на згібе ракі і паплыў уздоўж берага ў пошуку прыстанку для самастойнага, асобна ад сям’і, жыцця. Натрапіў на прыгожую мясціну ля маляўнічага вірка за вярсту ад роднага котлішча* ды і вырашыў пры ёй пасяліцца. Вядома, жыць аднаму, у самоце, што птушцы... Болей »
Гэта кніга вершаў. І прозы. Бо, напэўна, у жыцці так і бывае: вершы мяшаюцца з прозай, праўда з выдумкай, радасць з сумам. З драбочкаў успамінаў выкладзена каляровая мазаіка — вершамі і сціслымі празаічнымі замалёўкамі. Можа быць, асобныя драбочкі прыгадаеце як нешта сваё, перажытае. Можа быць, у асобных... Болей »
Стыхія паэзіі Валерыі Куставай забірае ў сябе імгненна, бліскавічна, віхурна. Наталяюць прагу маланкі, ажыўляе залева, a ўнутры разгараецца дзівосная бязмежная асалода жыцця, знітаваная з жаданым болем, немагчымая без яго. Знікае час — i найвышэйшую каштоўнасць набывае кожнае імгненне, якое імкнецца... Болей »