Абвешчаны пераможцы прэміі імя Алеся Адамовіча за 2024 год
2025-12-29 19:32
29 снежня 2025 года на канале Беларускага ПЭНа адбылася анлайн-цырымонія ганаравання прэміяй імя Алеся Адамовіча найлепшых публіцыстычных твораў, апублікаваных ў 2024 годзе. Штогадовая ўзнагарода ўшаноўвае найлепшыя творы публіцыстыкі, якія не толькі адлюстроўваюць вострыя праблемы сучаснасці, але і нясуць у сабе дух дэмакратыі, праўды і справядлівасці. Прэмія заклікае аўтараў гучна выказвацца на важныя тэмы і змагацца за праўду, як гэта рабіў яе легендарны заснавальнік.
Прэмія імя
Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭНам праз год пасля смерці яе патрона. Гэта сімвал літаратурнага і грамадзянскага подзвігу асобы, якая прысвяціла сваё жыццё барацьбе за правы чалавека і свабоду слова. Фундатаркай прэміі імя Алеся Адамовіча з 2018 года з’яўляецца ганаровая старшыня Беларускага ПЭНа, пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры
Святлана Алексіевіч.
Сёлета былі ўганараваны некалькі пераможцаў:
за гуманістычнае асэнсаванне беларускага турэмнага досведу з перспектывы дзяцей рэпрэсаваных бацькоў прэмію імя Алеся Адамовіча атрымала Вольга Вялічка і кніга «Ад двух да пятнацацці: Мая мама ў турме» (выдавецтва «Gutenberg Publisher»);
за смеласць і суперажыванне ва ўмовах дыскрымінацыі і гвалту ўганаравана частка кнігі «Цела таксама архіў» аўтарства Насты Манцэвіч (выдавецтва «Пфляўмбаўм»).
Апроч дзвюх прэмій, Рада Беларускага ПЭНа ўганаравала спецыяльнай адзнакай сайт
www.spring96.org праваабарончага цэнтра «Вясна»
за 25-гадовае паслядоўнае ўсебаковае асвятленне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Віншуем усіх намінантаў і лаўрэатаў!
Паглядзець запіс цырымоніі можна на Youtube-канале Беларускага ПЭНа.