- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адамовіч Алесь, нарадзіўся 03.09.1927 г. у вёсцы Канюхі Капыльскага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачых.
З 1928 г. сям'я пражывала ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. У 1942 г. ён, вучань сярэдняй школы, - сувязны, з 1943 г. - баец партызанскага атрада імя Кірава Менскага злучэння. У 1944-1945 гг. - студэнт Ленінагорскага горна-металургічнага тэхнікума (Алтайскі край). У 1945-1950 гг. вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1953 г. скончыў аспірантуру пры ўніверсітэце і працаваў там жа на кафедры беларускай літаратуры. У 1954-1962 гг. і з 1967 г. - навуковы супрацоўнік, у 1976-1983 гг. - загадчык сектара літаратурных узаемасувязей Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1962-1966 гг. вучыўся на Вышэйшых сцэнарных курсах у Маскве, у 1964-1966 гг. выкладаў беларускую літаратуру ў Маскоўскім дзяржаўным унівесітэце. З 1966 г. зноў працаваў у Інстытуце літаратуры. У 1982 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXVII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. З 1987 г. - дырэктар навукова-даследчага Інстытута кінамастацтва ў Маскве. Народны дэпутат СССР (1989). Член-карэспандэнт АН БССР, доктар філалагічных навук, прафесар. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1957 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі.
Як крытык і літаратуразнавец выступае ў друку з 1950 г. Піша на беларускай і расейскай мовах. Аўтар навуковых прац «Шлях да майстэрства: Станаўленне мастацкага стылю К.Чорнага» (1958), «Культура творчасці» (1959), «Беларускі раман» (1961), «Становленне жанра: Белорусский роман» (Масква, 1964), «Маштабнасць прозы» (1972), «Горизонты белорусской прозы» (Масква, 1974), «Здалёк і зблізку: Беларуская проза на літаратурнай планеце» (1976), «Кузьма Чорный: Уроки творчества» (Масква, 1977), «Лев Толстой и белорусская литература: Война и человек» (1978, даклад на VIII Міжнародны з'езд славістаў), «Літаратура, мы і час» (1979), «Браму скарбаў сваіх адчыняю...» (1980), «О современной военной прозе» (Масква, 1981), «Война и деревня в современной литературе» (1982), альбома «Сказ пра Івана Мележа» (1984), брашуры «Литература и проблемы века» (Масква, 1986), кніг літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі «Выбери - жизнь» (1986), «Ничего важнее» (Масква, 1985), «Додумывать до конца» (Масква, 1988), «Отвоевались!» (Масква, 1990).
Выйшлі раман «Война под крышами» (1960), які разам з раманам «Сыновья уходят в бой» склалі дылогію «Партизаны» (1963, па сцэнарыю пісьменніка пастаўлена аднайменная кінадылогія, 1970), «Хатынская аповесць» (Масква, 1972; на беларускай мове ў 1976, інсцэніравана ў 1977), аповесці «Асия. Последний отпуск» (1975), «Каратели: Радость ножа, или Жизнеописание гипербореев» (1981), «Последняя пастораль» (часопіс «Новый мир», 1986). У 1985 г. на кінастудыі «Мосфильм» пастаўлены двухсерыйны мастацкі фільм «Иди и смотри» (сцэнарый А.Адамовіча і Э.Клімава, апублікаваны ў 1986, у аснову якога пакладзены «Хатынская аповесць» і «Каратели...»). Фільм заняў першае месца на Сусветным кінафестывалі ў Маскве (1985), узнагароджаны залатым прызам. У 1987 г. выйшла кніга апавяданняў і эсэ «Моление о будущем». Адзін з аўтараў дакументальных кніг «Я з вогненнай вёскі...» (з Я.Брылём, У.Калеснікам, 1975) і «Блокадной книги» (з Д.Граніным, Масква, 1979, 2-е, поўнае выданне, у перакладзе на беларускую мову ў 1985). У 1977 г. выйшаў Збор твораў у 2-х, у 1981-1983 гг. - у 4 тамах.
Лаўрэат прэміі Міністэрства абароны СССР (1974) і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976) - за «Хатынскую аповесць».
Роман «Война под крышами» впервые опубликован в 1960 г. в журнале «Дружба народов», в основе его автобиографические события. Книга вышла в Минске в 1960 голу, последнее издание было в 1995 году. Литературный образ Анны Михайловны Корзун, одной из главных героинь дилогии «Война иод крышами» и «Сыновья... Болей »
Аднойчы, яшчэ ў часы Каіна, стаўшы на «сцяжыну вайны», чалавек асуджаны зноў і зноў паўтараць свой сумны вопыт і спрабаваць вырашаць свае праблемы з дапамогай сілы. Алесь Адамовіч, празаік, крытык, вучоны, кінасцэнарыст, публіцыст, грамадскі дзеяч, які ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як аўтар... Болей »
Напярэдадні дваццатай гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі пабачыў сьвет кніга знакавага беларускага пісьменьніка Алеся Адамовіча «Имя сей звезде Чернобыль». Боль і разуменьне страшнага лёсу што напаткаў Беларусь у выніку «перамогі» савецкай навукі вылітыя ў лістах нататках... Болей »
1943 год, перадасеньнія дажджы прыбілі летнюю суш, зжылі прыдарожную гразюку з пажоўклай травы, але сьпёка вярнулася, я ляжу ля дарогі, локцяжі падціснуўшы вінтоўку, з боку Казловіч вядуць палонных немца і ўласаўца (ва ўласаўца мундзір жаўцейшы за нямецкі, мусіць, з запасаў вугорскай або чэхаславацкай... Болей »
Здымаюць скальпы (нават зь дзяцей), кастрыруюць, праз маленькую дзірку ў цемені выцягваюць з жывога чалавека мозаг, ірвуць ногі» — гэта хто, фашысты 40-х гадоў? Не, гэта сёньняшнія газэтныя паведамленьні з нашых «блізкіх» рэгіёнаў-дзяржаваў аб высьвятленьні нацыянальных, кланавых і палітычных прэтэнзіяў... Болей »
Гэтую кнігу Алеся Адамовіча складаюць тры апошнія аповесьці — "Вэнэра", "Нямко" і "Vixi" — якія раней асобнымі выданьнямі не выходзілі, бо пісаліся ўжо ў постсавецкі час і адлюстроўваюць незалежны погляд на беларускую гісторыю і беларускага чалавека XX стагодзьдзя.... Болей »
Гэта кніга-дакумент, у якой сабраны запісаныя аўтарамі на працягу 1970—1973 гадоў сведчанні ўцалелых жыхароў з многіх беларускіх вёсак, спаленых фашыстамі разам з людзьмі.... Болей »
«…А тут германец этот. Старик столько перемен всяких видел, что и новую беду не считал непоправимой. Ну пришел немец, побудет, а потом его выгонят. Так всегда было. На это русская армия есть. Но молодым не терпится. Старик мало видит, но много понимает. Не хотят старику говорить, ну и ладно. Но ему молодых... Болей »
Алесь Адамовіч адным з першых павёў штурм саркафага лжы, які пачаў узводзіцца над Чарнобылем ці не адразу пасля аварыі. Праз барыкады „дзяржаўных інтарэсаў”, езуіцкія „навуковыя” супакойванні, цэнзурныя лабірынты пісьменнік прарываецца да кіраўнікоу краіны і рэспублікі, да сусветнай грамадскасці, са... Болей »
Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы,— гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася... Болей »