- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь Адамовіч адным з першых павёў штурм саркафага лжы, які пачаў узводзіцца над Чарнобылем ці не адразу пасля аварыі. Праз барыкады „дзяржаўных інтарэсаў”, езуіцкія „навуковыя” супакойванні, цэнзурныя лабірынты пісьменнік прарываецца да кіраўнікоу краіны і рэспублікі, да сусветнай грамадскасці, са словамі болю нястомна біў у набат чарнобыльскай трагедыі. Аварыя — выпадак ці заканамернасць? Хто вінаваты? Што рабіць? Пра гэта — страсны роздум аўтара — народнага дэпутата СССР.