- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Эйфарыя і зман трыумфальнай заваёвы горада сённяшняй наменклатурнай раццю не даў адчуць пагрозы народнага гневу тут, дзе душа і зямля апынуліся задужа паяднанымі. Выбух рашучага пратэсту раптам пакінуў душныя кухні і выйшаў туды, дзе карані і кроны, дзе зямля продкаў, няхай сабе і аднаго-двух пакаленняў. Палацы «ва ўсходнім стылі» на месцы ПАРКА, дзе раса ў летнюю спёку трымаецца да паўдня, агаломшылі ціхі раён над Свіслаччу. Нават сон такі не падаўся б жаданым... А тут ужо і металічая клетка, за якой у жудаснай рэальнасці ўраз апынуліся сотні дрэў-арыштантаў, тут жа і свае прыспешнікі з бензапіламі ды трактарамі-прычэпамі. Пілуй, грузі, зачышчай. Церабі дарогу, браце беларус, да «лепшага» жыцця... Пра «сон наяве» горад уведаў надзвычай хутка. Улада мусіла рэагаваць і... разгарнуць кампанію дэзінфармацыі, падмены паняццяў, хлусні - набор даволі знаёмы.