- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга выбраных артыкулаў рэдактара часопісу “ARCHE” Валера Булгакава прысьвечаная некаторым аспэктам функцыянаваньня беларускага грамадзтва і ўлады ў першыя 10 гадоў пасьля атрыманьня Беларусяй незалежнасьці. У ёй разглядаюцца пытаньні тыпалёгіі беларускага нацыяналізму, аналізуюцца культурныя і гуманітарныя прычыны яго палітычнага краху ў сярэдзіне 1990-х. Шмат увагі надаецца асобе першага беларускага прэзыдэнта А. Лукашэнкі – у прыватнасьці, разглядаюцца прычыны, якія абумовілі яго працяглае знаходжаньне на пасадзе прэзыдэнта Беларусі.