en

Булгакаў Валер

Булгакаў Валер

Валерый Булгакаў (нар. 1974, Мінск) — беларускі філолаг, галоўны рэдактар часопісу ARCHE.

Скончыў аддзяленне беларускай філалогіі БДУ (1995), аспірантуру пры БДУ (1998), аспірантуру Інстытута філасофіі Нацыянальнай Акадэміі навук Украіны (2003). Рэдактар часопісу ARCHE. Спецыялізуецца ў галіне даследаванняў еўрапейскіх нацыяналізмаў, у тым ліку беларускага.

18 кастрычніка 2012 года быў пакараны гаспадарчым судом Гродзенскай вобласці паводле абвінавачання ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Валерыю Булгакаву пагражаў турэмны тэрмін. Асцерагаючыся крымінальнага пераследу пакінуў Беларусь. Следства па справе, па якой праходзіў Булгакаў, тычылася абвінавачвання часопіса «Arche» з «прэтэнзіяй на экстрэмізм».

Крыніца: be-tarask.wikipedia.org

Булгакаў Валер :: Publications

pdf

Беларусь 1994–2004 гг.

разбудова дзяржавы і перасьлед нацыі
Булгакаў Валер

Кніга выбраных артыкулаў рэдактара часопісу “ARCHE” Валера Булгакава прысьвечаная некаторым аспэктам функцыянаваньня беларускага грамадзтва і ўлады ў першыя 10 гадоў пасьля атрыманьня Беларусяй незалежнасьці. У ёй разглядаюцца пытаньні тыпалёгіі беларускага нацыяналізму, аналізуюцца культурныя і гуманітарныя...… More

Гісторыя беларускага нацыяналізму


Булгакаў Валер

У інтэлектуальнай глухаце, прамаўляючы на хвалях самага свабоднага радыё, можна абвясціць [як Валер Булгакаў] ледзьве не ўсяму свету, што беларусы не стварылі ўлітаратуры нічога вартага прэміі Нобеля; і гэтым безадказным пасажам (ці не свядома!) далучыцца да слоў таго самага палітыка, які сцвярджае...… More

pdf

Невядомая Беларусь

Аналітычныя эсэ

У эсэістычнай форме кніга распавядае пра Беларусь, гісторыю, культуру і мэнтальнасьць яе насельнікаў. Гэта – краіна, убачаная вачыма ня толькі беларусаў, але і нашых суседзяў, палякаў і расейцаў. Аўтары кнігі – вядомыя беларускія інтэлектуалы, пісьменьнікі і гісторыкі, польскія і расейскія дасьледнікі...… More

pdf

Беларуска-расійская інтэграцыя

Аналітычныя артыкулы

Кніга апавядае пра эканамічныя, палітычныя, культурныя і інш. аспэкты беларуска-расійскага збліжэньня, пачынаючы з моманту распаду Савецкага Саюзу. Асабліва вялікая ўвага адводзіцца эканамічным адносінам Беларусі і Расіі. Не абмінаюцца ўвагай праблемныя вузлы ўва ўзаемадачыненьнях дзьвюх краін, напрыклад...… More

html

Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.

Зборнік аналітычных артыкулаў

Зборнік аналітычных артыкулаў прысьвечаны аналізу прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, а таксама ацэнцы разьвіцьця усёй беларускай палітычнай сыстэмы апошніх дзесяці гадоў. Таму ў зборніку маюцца артыкулы “Палітычная сыстэма Беларусі з 1990 па 1996 год” і цэлы раздзел “Палітычная сыстэма Беларусі з 1996...… More

ARCHE 3 (158) 2018

Пачатак

Гэты багата ілюстраваны нумар "ARCHE" выдадзены ў новым, поўнакаляровым фармаце. У ім друкуюцца матэрыялы аб ідэнтычнасці праваслаўнай і каталіцкай эліты Вялікага Княства Літоўскага, пра пачаткі беларускага войска і Слуцкі збройны чын (1920), сэксуальную рэвалюцыю ў БССР у 1920-ыя гады, савецкую міфалогію...… More

pdf

ARCHE 04 (115) 2012

Гуманітарны агляд II

Гэты нумар ужо другі з серыі «ARCHE», прысвечанай аглядам сучаснай беларускай гуманітарыстыкі і замежнай беларусістыкі. У ім вы знойдзеце крытыку таго, што пішацца ў Беларусі (а значыць адлюстроўвае навуковыя кампетэнцыі, светапогляд і жыццёвую пазіцыю беларускай інтэлігенцыі), а таксама таго, што пішацца...… More

ARCHE 07(82)2009


У нумары сабраныя найлепшыя тэксты на тэму Сярэдневечча і раньняга Новага часу найвыбітнейшых прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі 1920-х гг. Усяго ў нумары прэзэнтаваныя 35 прац як старэйшых на той час навукоўцаў (Уладзімер Пічэта, Мітрафан Доўнар-Запольскі, Антон Ясінскі, Зьміцер Даўгяла...… More

pdf

ARCHE 07-08(70-71)2008

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Нумар прысьвечаны пераважна гісторыі Беларусі да інкарпарацыі ў Расійскую імпэрыю у канцы XVIII ст. У нумары публікуюцца кнігі Андрэя Катлярчука "У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.", Конрада Бабятынскага "Ад Смаленску да Вільні. Вайна...… More

pdf

ARCHE 05(68)2008

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Цэнтральная тэма нумара — Беларусь пад нямецкай акупацыяй. У выданні ўпершыню змешчана каля паўтысячы ўнікальных фотаздымкаў з часоў апошняй нямецкай акупацыі. Друкуюцца таксама каляровыя нацысцкія прапагандысцкія плакаты на беларускай мове. Сярод публікацый адзначым даследаванні “Горад Менск пад нямецкай...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org