- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як запэўнівае аўтар, гэта “першая антылітаратурная кніга па-беларуску”. Берлінскі гей-актывіст, які прачнуўся ў грымёрцы сельскага дома культуры, ачаравальная ўдзельніца гладыятарскіх баёў на сцэне сусветна вядомай оперы, выпадковы салдат Вызваленчай вайны ў Бангладэш і загадкавы манцёр Гібрыеў... Усіх гэтых персанажаў аб’ядноўвае толькі адно: ім карціць набіць рыла свайму аўтару! Але нічога не атрымліваецца, рукі кароткія. Візу для пераадольвання мяжы паміж літаратурай і рэчаіснасьцю мае толькі ён, аўтар. Таму папярэджваем па-добраму: прачытайце гэтую кнігу! Бо іначай ён вас усіх таксама напіша.