en

Сін Ільля

Сін Ільля

Ільля Сін

Мінулае. Аўтар пяці празаічных кніг, зрухар мастацага руху “БумБамЛіт” (1995-1999), лідар групы экзістэнцыйнай клаўнады “Тэатар псыхічнае неўраўнаважанасьці” (1997-2010), скульптурны аб’ект у праекце “Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk”, арганізатар і/або ўдзельнік некалькіх соцень імпрэзаў у Беларусі ды іншых краінах, стыпендыят літаратурнай праграмы “Homines Urbani” (Кракаў, 2008) і Міжнароднага дома пісьменніка і перакладчыка (Вентспілс, 2010, 2018). У 1999 годзе быў узнагароджаны Міхасём Баярыным альтэрнатыўнай Нобэлеўскай прэміяй у галіне літаратуры і побытавага п’янства. У 2019 годзе за кнігу “Libido” стаў лаўрэатам прэмій “Гліняны Вялес” і імя Ежы Гедройця. Цяпершчына. Пакуль існуе.

Будучыня. 1. Сьмерць. 2. Суд Божы. 3. Пекла альбо рай (з Катэхізму для дзетак-католікаў).

Сін Ільля :: Publications

lit mobi epub pdf

Libido


Сін Ільля

Марыя жыве ў правінцыйным постсавецкім горадзе, насельнікі якога ізаляваныя ў сваіх камерах-адзіночках – разам з успамінамі, траўмамі мінулага і штучнымі каханкамі. Недзе на перыферыі іх свядомасці паступова распальваецца грамадзянскі канфлікт, але пакуль ніхто на яго не зважае. Марыя прадчувае: нешта...… More

pdf

Бэлетрыстыка


Сін Ільля

Як запэўнівае аўтар, гэта “першая антылітаратурная кніга па-беларуску”. Берлінскі гей-актывіст, які прачнуўся ў грымёрцы сельскага дома культуры, ачаравальная ўдзельніца гладыятарскіх баёў на сцэне сусветна вядомай оперы, выпадковы салдат Вызваленчай вайны ў Бангладэш і загадкавы манцёр Гібрыеў... Усіх...… More

pdf

Тэатральныя дэманы

Тэксты
Сін Ільля

Фантасмагарычны раман Іллі Сіна «Тэатральныя дэманы» пра падводнае падарожжа па затопленым Менску. Сама назва - «Тэатральныя дэманы» - наводзіць на думку, што гэтым разам карыфей бязглуздзіцы будзе дэканструяваць Міхаіла Булгакава. Сатырычнае апісанне ўмоўнай рэдакцыі толькі падмацоўвае страхі, але праз...… More

pdf

Сапсаваныя лялькі


Сін Ільля

Пачатак эпапеі з трох кніг, тэму якіх можна акрэсліць словам “ілюзіі”. Паноптыкум вынаходлівых пачвараў-трансформераў, ірацыянальная жорсткасць і мазаічная шызоіднасць сюжэту насамрэч камуфлююць утоенае – экзістэнцыйную паражнечу і пошук збавення праз Божую дапамогу....… More

pdf

Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньне аднаго віду грызуноў

Раман без парахода і самалёта
Вішнёў Зміцер

Параход адплыў, самалёт паляцеў, а трап застаўся. Прыступкі яго сумуюць па падэшвах i галетах. Аднак трап, які пабудаваў Вішнёў, не пустуе. Ен населены сябрамі аўтара і... сусьлікамі — маленькімі лядашчымі зьвяркамі. Зьвяркі мітусяцца i агрызаюцца, точаць, точаць свае зубкі аб нашыя вочы i думкі. Так...… More

pdf epub

Дзеяслоў 91

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Макулатура 4 (Дзённікі па Англіі)

Часопіс беларускае прозы

Чаму чацьвёртая “Макулатура” мае назву “Дзёньнікі па Англіі”? А таму, што такую рэч, як Англія, беларусу проста грэх абмінаць: тут вам і клубніцы, і Таўэр оф Ландан, і чырвоныя тэлефонныя будкі, і пякучае жаданьне пабачыць горад, які стаўся амаль родным і блізкім праз школьныя ўрокі (London is the capital...… More

pdf

Дзеяслоў 60

Літаратурна-мастацкі часопіс

Паколькі Яраслаў і Якун збеглі, то без іхняга заступніцтва Мсціслаў загадаў забітых пакінутых варагаў пакласці ў адной вялікай магіле, паранены х пад лячыц ь і па іхнім жаданн і ад пусц іць дамо ў. Канечне , за вы куп. А як яшчэ міласэрней з тымі, хто нёс яму смерць? Загінулых севяранаў па яго волі хавалі...… More

pdf

Макулатура 1

часопіс беларускае прозы

Малады празаік Сяргей Календа выканаў сваё абяцанне – заснаваў новы літаратурны часопіс "Макулатура" і выдаў першы нумар. Упершыню беларускі літаратурны часопіс стартуе як інтэрнэт-выданне. Онлайн-прэзентацыя "Макулатуры" адбылася на партале www.kyky.org. Але рэдакцыя перыёдыка паабяцала, што неўзабаве...… More

pdf

Дзеяслоў 42

Літаратурна-мастацкі часопіс

* “Вера ўмацавала маю душу...” Гутарка Андрэя Масквіна з Рыгорам Барадуліным. * “Полацкія лабірынты яшчэ падораць нам сенсацыйныя адкрыцьці!” Гутарка Асі Паплаўскай з Уладзімерам Арловым. * Рэцэнзіі Марыны Весялухі, Алены Карп і Вітаўта Мартыненкі на кнігі Тацяны Нілавай, Андруся Белавокага...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org