en

Беланогая Тацьцяна

Беланогая Тацьцяна

Таццяна Беланогая, бард. Нарадзілася ў 24.06.1984 годзе ў Мінску. Потым бацькі пераехалі ў горад Маладзечна, які і з’яўляецца малой радзімай для Таццяны. У 2002 годзе паступіла ў Мінск на прыродазнаўчы факультэт БДПУ імя М. Танка, які скончыла ў 2007 годзе. Атрымала другую вышэйшую адукацыю выкладчыка ангельскай мовы. Увесну 2004 года запісала і выдала свой першы аматарскі альбом "Там, дзе мы". Тады ж, у 2004 годзе, стала пераможцай конкурсу беларускай бардаўскай песні "Бардаўская восень - 2004" у Бельск – Падляшскім (Польша).

У 2006 запісала і выдала свой другі аматарскі альбом "Пабачыць сьвет". У 2006 стала пераможцай міжнароднага конкурсу бардаў "ОППА" у Варшаве. Дзякуючы гэтай перамозе з’явілася магчымасць запісаць першы студыйны альбом "Дзьвюхкроп’е", які быў прэзентаваны ў 2007 годзе ў Варшаве (Польшча), а ў 2008 годзе ў Беларусі. У 2010 годзе пабачыў свет альбом “Ніткі”.

Таццяна Беланогая прымала ўдзел у Днях культуры Беларусі, якія праходзілі ў Варшаве, Кракаве (2008), Вроцлаве (4-10.06.2007), у Чацвёртым Фестывалі Беларускай Культуры ва Вроцлаве. У 2008 годзе брала ўдзел у міжнародным бардаўскім фестывалі "Sopot Bards Meeting - 2008", які адбываўся ў Сопаце на знакамітай сцэне Лясной Оперы (Operze Leśnej) (Польшча). Пры падтрымцы галерэі "Zoya" ладзіла выступы ў Варшаве (2009). У Беларусі выступала на шматлікіх канцэртах і творчых вечарах. Жыве ў Мінску.

Беланогая Тацьцяна :: Publications

mp3

Ніткі

Беланогая Тацьцяна

Тацяна Беланогая з’яўляецца прадстаўніцай сучаснай бардаўскай песні Беларусі. У лірыцы звяртае ўвагу на ўнутраны свет чалавека, шукае адказы на вечныя пытанні. Тэмы сумленнага выбару, кахання, прагі да волі – асноўныя тэмы творчасці. Альбом “Ніткі” Тацяна запісала ў 2010 годзе. Канцэпцыя альбому “Ніткі”...… More

mp3

Дзьвюхкроп'е

Беланогая Тацьцяна

Кружэлка стала вынікам цэлага года напружанай працы Тацьцяны: запісу, афармленьня і дапрацоўкі матэрыялу. Магчымасьць зрабіць альбом з дапамогай прафэсыяналаў Тацьцяна атрымала, дзякуючы сваёй перамозе ў Міжнародным Фестывалі Бардаў «OPPA 2006» (Польшча)....… More

mp3

Пабачыць сьвет

Беланогая Тацьцяна

Таццяна Беланогая, бард. Нарадзілася ў 24.06.1984 годзе ў Мінску. Потым бацькі пераехалі ў горад Маладзечна, які і з’яўляецца малой радзімай для Таццяны. У 2002 годзе паступіла ў Мінск на прыродазнаўчы факультэт БДПУ імя М. Танка, які скончыла ў 2007 годзе. Атрымала другую вышэйшую адукацыю выкладчыка...… More

mp3

Там, дзе мы

pdf

Маладосць 02 (687) 2011

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

БАРАВІКОВА Раіса, Ён усміхаўся вачамі. Да 90-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа БАРАВІКОВА Раіса, Маладосць — шчаслівы момант БЕЛАНОГАЯ Таццяна, Душэўнасць і духоўнасць ГУШТЫН Дар’я, Сям’я Прышывалкаў. Маладая сям’я Жвалеўскі Андрэй, Пастарнак Яўгенія...… More

mp3

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

У гасьцях у Тацьцяны Беланогай
Жук Натальля, Беланогая Тацьцяна

Таццяна Беланогая, бард. Нарадзілася ў 24.06.1984 годзе ў Мінску. Потым бацькі пераехалі ў горад Маладзечна, які і з’яўляецца малой радзімай для Таццяны. У 2002 годзе паступіла ў Мінск на прыродазнаўчы факультэт БДПУ імя М. Танка, які скончыла ў 2007 годзе. Атрымала другую вышэйшую адукацыю выкладчыка...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org