- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
 
            
            Ірына Хадарэнка (Шумская) – пісьменніца, перакладчыца, публіцыст і навукоўца. Нарадзілася ў 1976 годзе ў Мінску. Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, потым аспірантуру пры Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Стажыравалася ў Варшаўскім і Ягелонскім універсітэтах, з’яўляецца выпускніцай Усходне-Еўрапейскай Школы палітычных даследаванняў пры Радзе Еўропы (2010).
З 1989 г. выступае ў друку. Аўтар зборнікаў паэзіі і прозы: “Лабірынты душы” (“Першацвет”, 1996); “Чорная ружа” (“Мастацкая літаратура”, 1998); “Танцы на шкле” (“Белы вецер”, 1999); “Свядомаграфія” (“Кнігазбор”, 2012), а таксама дзвюх навуковых манаграфій. Некаторыя яе вершы былі пакладзены на музыку беларускімі кампазітарамі. Удзельнічала ў шэрагу міжнародных літаратурных фестываляў. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і беларускага ПЭН-цэнтра. Творы перакладаліся на рускую, украінскую, польскую, нямецкую мовы.
 
                                                        Ад гісторыі партызанскага руху на беларускіх землях да сучасных метадаў барацьбы грамадзян за свае правы. Ці сапраўды беларусы - нацыя партызан або гэта толькі папулярны міф? І што рабіць, каб наблізіць доўгачаканую перамогу? Адказы на гэтыя і некаторыя іншыя пытанні знойдуцца ў гэтай кнізе.... Болей »
 
                                                        Ян Чачот (1796-1847) - паэт, публіцыст, фалькларыст, краязнаўца, сябра легендарнага Таварыства філаматаў, адным з першых пачаў руйнаваць міф пра "беднасць і немілагучнасць" беларускай мовы. Ягоная прага да асветніцтва, адстойванне ідэі незалежнасці роднага краю, справядлівасці і роўнасці правоў для ўсіх... Болей »
 
                                                        Твор часць паэткі І. Хадарэнк а, якая відавочна належыць да інтэлектуальнай плыні ў беларускай літаратуры, уражвае пранізлівым адчуваннем рэчаіснасці і самабытнай метафарычнасцю, трывогай за лёс свайго народа і неспатольнай прагай да свабоды.... Болей »
 
                                                        Кніга распавядае пра творчую спадчыну і жыццёвы лёс шматлікіх прадстаўнікоў беларуска-польскай культурнай прасторы, дзейнасць якіх пераважна адбывалася ў першай палове ХХ стагоддзя. Нягледзячы на тое, што сваім паходжаннем і ідэйнымі памкненнямі гэтыя выдатныя асобы маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі... Болей »
 
                                                        Работа посвящена одному из важнейших явлений культуры – музыкальному творчеству, которое автор рассматривает как социокультурный феномен, раскрывая его понятие, генезис, функции, специфику и тенденции развития. Центральной темой научного исследования является анализ творческой деятельности композитора.... Болей »
 
                                                        Для кожнага чалавека маладосць — гэта час нястомных пошукаў. фарміравання жыццёвы» прынцыпаў, назапашвання духоўнага патэнцыялу. I таму творчасць Ірыны Хадарэнка — адзін са шматлікіх спосабаў самасцвярджэння i асэнсавання жыцця. Творы маладой аўтаркі вылучаюцца імпульсіўнасцю i філасафічнасцю. імпрэсімістычнай... Болей »
 
                                                        Паэзія для Ірыны Хадарэнкі - адзін са шматкіх спосабаў самасцвярджэння і асэнсавання жыцця. Вершы паэткі вылучаюцца імпульсіўнасцю і філасафічнасцю, мінорным, задуменным настроем. Для яе творчасці характэрная тэматычная разнастэйнасць, абвостранасць пачуццяў. Паэтычная думка І. Хадарэнкі мае праекцыю... Болей »
 
                                                        Некалі адраджэнскі мастак напісаў аўтапартрэт, смела выявіўшы сябе Ісусам Хрыстом... А беларуская дзеўчына ў вершы «Аўтапартрэт» атаясамілася з ідэальнай істотай, своеасаблівым сімвалам адвечнай жаноцкасці, складзеным сіламі i дабра, i зла... Кожны раз, калі гартаеш старонкі рукапісу маладога аўтара... Болей »
 
                                                        Зборнік матэр'ялаў канференцыі налічвае 19 дакладаў, з яких 9 на беларускай мове, 10 на на расейскай. Адпаведна мове, зборнік падзелены на дзве часткі. Сярод аўтараў-сацыёлагі, эканамісты, палитолагі, культуролагі, пісьменнікі.... Болей »
 
                                                        Адзін з найбольш вядомых парадоксаў логікі, аўтарства якога належыць Гегелю, сцвярджае: «Гісторыя навучае толькі таму, што яна ніколі так і не навучыла чаму-небудзь народы».... Болей »