- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ян Чачот (1796-1847) - паэт, публіцыст, фалькларыст, краязнаўца, сябра легендарнага Таварыства філаматаў, адным з першых пачаў руйнаваць міф пра "беднасць і немілагучнасць" беларускай мовы. Ягоная прага да асветніцтва, адстойванне ідэі незалежнасці роднага краю, справядлівасці і роўнасці правоў для ўсіх людзей могуць служыць годным прыкладам для сучаснікаў. Думкі, выказаныя Чачотам амаль два стагоддзі таму, актуальныя і ў нашы дні.