- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ён агледзеў хату вачыма злодзея. Печ, грубка, палаці, стол, крэслы... Чырвоны кут з Бажніцай пад набожнікамі. I крыху зазлаваў. Адчуў, што не хапае гаспадарлівай цярплівасьці. Цярплівасьці натуры, што з году ў год дбала і парадкавала па паліцах, шафах і шуфлядах — кожны сподак, цьвік і матузок. Хацелася на адным воку, адным уздыху ўбачыць, уцягнуць у сябе ўсё, што тут мелася. Зубам адчуць, чаго няма, кінуцца нажываць зноў, што ўкрадзена. А ня зводзіць сябе зьедлівасьцю пракаветнага жабрака, нястомнага ў жалобе і смутку. Усё яму мсьціцца ня так, не па ім. Вось гэта б перайначыў, перарабіў, а да такога ніколі б і не папусьціўся. I ўсё, што ёсьць, — ня вельмі міла, а што зьнесена, страчана — бясконца дорага. (фрагмент)