- Kamunikat.org
- Library
- Catalogs
- Collections
- Other
Казько Віктар, нарадзіўся 23.04.1940 г. у горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці ў сям'і рабочага.
Выхоўваўся ў вільчанскім і хойніцкім дзіцячых дамах на Палессі. Пасля заканчэння васьмі класаў (1956) паехаў у Кузбас, дзе паступіў вучыцца ў горнапрамысловую навучальню. Скончыў Кемераўскі індустрыяльны горны тэхнікум (1962). Працаваў на шахце, у геолагаразведцы праходчыкам (Кемераўская вобласць). З 1962 г. на журналісцкай рабоце - загадчык аддзела прамысловасці таштагольскай гарадской газеты «Красная Шорня» (Кемераўская вобласць), карэспандэнт абласнога радыё, літсупрацоўнік абласной газеты «Комсомолец Кузбасса». У 1970 г. скончыў завочна Літаратурны інстытут у Маскве. З 1971 г. жыве ў Менску. Быў літсупрацоўнікам газет «Чырвоная змена», «Советская Белоруссия», у 1973-1976 гг. - літсупрацоўнік аддзела прозы часопіса «Неман». У 1986-1988 гг. - сакратар праўлення СП БССР. У 1986 г. у складзе дэлегацыі Беларускай ССР удзельнічаў у рабоце ХL сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1973 г.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
Друкуецца з 1962 г.
Першыя апавяданні ў друку Беларусі апублікаваў у 1971 г. Спачатку пісаў на расейскай, затым на беларускай мове. Выдаў аповесці «Високосный год» (1974), «Здравствуй и прощай» (Масква, 1976), «Две повести» (1977), «Суд у Слабадзе» (аповесць і апавяданні, 1978), раманы «Неруш» (1983), «Хроніка дзетдомаўскага сада» (1987).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1977) за кнігу «Здравствуй и прощай», Дзяржаўнай прэміі БССР за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей (1982) - за аповесць «Суд у Слабадзе».
Хто ён? Сімка ці Серафімка? Хлопчык ці дзяўчынка? Выданы перад карнікамі за дзяўчынку аднавяскоўцамі, каб не быць знішчаны разам з мужчынамі, ён рос у акупацыю сярод кабет. І па вайне, як дзяўчынка, трапіў у дзіцячы дом. Дзе яму адкрылася новае пра сябе. Гэта аповесць не пра гэндэрныя праблемы. Гэта...… More
Гэтаму цыклу ўжо больш за паўстагоддзя. З яго я пачынаўся. З ім выйшаў на абарону дыпломнага праекта ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. Сустрэлі кісла: неяк надта ж вулічна. Пагадзіўся, толькі нагадаў, што на Беларусі быў такі “вулічны” партызанскі атрад, “Толікі” называўся. І працягваў...… More
Першы раз ён наведаў мяне ў бласлаўлёны час. Надараецца такі час, хвілінка, зрэдку і не ў кожнай мясціне, а толькі ў адзначанай і пазначанай некім. Я не ведаю дакладна кім: ці то нашым продкам, а мо і самім Богам. Нейкай касмічнай душой. Прысутнасць якой увесь час адчуваецца, калі ёсць на гэта ў цябе...… More
Ашыр адыходзіў. Ён адчуў гэты свой адыход амаль яшчэ месяц назад. Пасля той непатрэбнай яму мітуслівай паездкі ў Крым. Увогуле ён павінен быў ехаць зусім у іншае месца, у Парыж. Але сталася, што яму было наканавана менавіта ў Крым, хоць ён так спадзяваўся, што паходзіць па Парыжы, а калі не паходзіць...… More
Ужо і не помню, ці то недзе чытаў, ці нехта расказаў. Хутчэй за ўсё і тое, і другое. Чытаў і чуў ад прыкметлівага, чулага да свету і з незамыленым вокам чалавека. Чыстае і неўдаванае амаль заўсёды ўваходзіць у нашую памяць, як Божы дар, якім усё жывое асвячона, кожнаму асабіста ніспасланы хаця б дзеля...… More
Ён быў і на каліва пазбаўлены музычнага слыху. Пэўна, яшчэ пры народзінах мядзведзь добра патаптаўся па яго вушах. Але музыку ён чуў. Дзень, асабліва вечар і ноч, бы лі спрэс музычным і. Спява лі ям у, што раздра жня ла яго, і адбіцца ад той назолы ён быў няздольны. Няздольны таму, што да сыходу, калі...… More
Белорусский писатель Виктор Козько родился 23 апреля 1940 года в городе Калинковичи Гомельской области. Воспитывался в вильчанском и хойникском детских домах. Долгие годы его жизнь была связана с Сибирью, где будущий писатель работал на шахте, в геологоразведке. Потом была журналистика, работа в газетах...… More
Азіраючыся на сябе колішняга, мушу сцвердзіць: у нашым жыцці не бывае нічога выпадковага, нечакана стыхійнага. Усё загадзя ў ім прадпісана і наканавана. Кожнае нашае жаданне, мара, думка і слова не застаюцца на гэтым свеце не пачутымі. І калі ёсць энергія волі, мыслення, бласлаўленне ці жаданне лёсу...… More
Я па-зладзейску доўга і пакутліва падкрадваўся да гэтага белага ліста паперы. Стрымлівала і не пускала боязь абкрасці самога сябе – памяць. Ужо мінуў амаль год, як я атрымаў кніжку «Вільча, Случ, Радзіма» Сяргея Кулакевіча, журналіста жыткавіцкай раённай газеты «Новае Палессе», былога жыхара вёскі Вільча....… More
Віктар Казько адлюстроўвае пошукі чалавекам тых сіл, што дапамогуць выстаяць у свеце, напоўненым трагічнымі падзеямі, і дадуць штуршок для руху наперад, да лепшага жыцця. Ён папярэджвае, што без беражлівага захавання спадчыны продкаў, чэрпання з яе адвечнай мудрасці не будзе будучыні ні ў народа, ні...… More