- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На працягу 1943–1991 гг. цэнзура ў СССР набыла таталь ны характар. Партыйныя і дзяржаўныя кіраўнікі, не абмя жоў ваю чыся наглядам за працай прафесійных цэнзараў, якія служылі ў Галоўным упраўленні па ахове дзяржаўных тайн у друку пры Савеце М іністраў БССР (Галоўліт БССР), са мі бралі непасрэдны ўдзел у цэнзураванні СМ І і мастацкай прадукцыі. Галоўліт супрацоўнічаў з упраўленнем вайсковай цэнзуры Генштаба ўзброеных сіл, а таксама 5-м і 6-м упраў леннямі М ДБ–КДБ, якія выконвалі ўласныя спецыфічныя цэнзурныя функцыі. Да канца разглядаемага часу межы паміж цэнзурай і рэдагаваннем, цэнзурай і перакладам, цэнзурай і літаратурнай крытыкай зрабіліся амаль нябачнымі. Акрамя Рэперткама БССР, у прэвентыўным цэнзураванні тво раў мастацтва актыўна ўдзельнічалі рэпертуарна-рэдакцыйныя калегіі М іністэрства культуры, сцэнарна-рэдакцыйныя камісіі Дзяржкіно, розныя мастацкія саветы.