en

Гужалоўскі Аляксандр

Гужалоўскі Аляксандр

У 1978–1983 г. студэнт гістарычнага факультэта Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Горкага. 1983–1985 гг. – служба ў Савецкай Арміі. У 1985–1988 гг. – навуковы супрацоўнік Белдзяржмузея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 1988–1991 гг. – аспірант аддзела музеязнаўства НДІ культуры АН СССР (Масква). У 1991–1993 гг. – старэйшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. З 1993 г. – дацэнт, з 2004 г. – прафесар кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1992 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме “Гісторыя музеяў Беларусі ў другой пал. ХVІІІ – пач. ХХ стст.”. У 2002 г. абараніў доктарскую дысертацыю па тэме “Станаўленне і развіццё музейнай справы Беларусі ў 1919–1941 гг.”. Аўтар больш 100 навуковых артыкулаў па беларускай культурнай праблематыцы. Стажыраваўся ва Універсітэце Дж. Вашынгтона (ЗША, 1994–1995), у Амстэрдамскім універсітэце (Нідэрланды, 1996–1997), Кліўлендскім мастацкім музеі (ЗША, 2004–2005).

Гужалоўскі Аляксандр :: Publications

pdf

Гісторыя музейнай справы

Вучэбна-метадычны дапаможнік
Гужалоўскі Аляксандр

Разгледжаны такія пытанні, як перыядызацыя гісторыі музейнай справы, дамузейнае збіральніцтва, узнікненне музея як сацыяльнага інстытута ў эпоху Адраджэння, асноўныя тэндэнцыі развіцця музейнай справы ў XVI–ХХ стст. Для перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю...… More

pdf

Чырвоны аловак

Нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР. 1943–1991 гг.
Гужалоўскі Аляксандр

На працягу 1943–1991 гг. цэнзура ў СССР набыла таталь ны характар. Партыйныя і дзяржаўныя кіраўнікі, не абмя жоў ваю чыся наглядам за працай прафесійных цэнзараў, якія служылі ў Галоўным упраўленні па ахове дзяржаўных тайн у друку пры Савеце М іністраў БССР (Галоўліт БССР), са мі бралі непасрэдны ўдзел...… More

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі

1917-1929 гг.
Гужалоўскі Аляксандр

Першае спецыяльнае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля пасля бальшавіцкага перавароту 1917 г. Стаўленне камуністаў да інтымных узаемных стасункаў жанчыны і мужчыны на працягу існавання Савецкай Беларусі вагалася ад усёдазволенасці...… More

pdf

Чырвоны аловак

Нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР. 1919–1941 гг.
Гужалоўскі Аляксандр

На падмурку вялікага аб’ёму архіўных дакументаў, перыёдыкі, сучасных даследаванняў у кнізе ўпершыню паказана гісторыя стварэння і функцыянавання сістэмы партыйна-дзяржаўнага інфармацыйнага кантролю ў БССР у 1919–1941 гг. Чытачы зазірнуць у «святая святых» савецкай ідэалогіі – Галоўлітбел і Галоўрэперткам...… More

pdf

Гісторыя музейнай справы Беларусі

вучэбна-метадычны дапаможнік
Гужалоўскі Аляксандр

Упершыню выкладаецца шматвяковая гісторыя айчыннай музейнай справы. У комплексе прааналізаваны юрыдычныя, адміністрацыйныя, навуковыя, захавальніцкія, адукацыйныя і іншыя аспекты дзейнасці музеяў Беларусі. Паказана карціна іх развіцця на розных этапах — ад дамузейнага збіральніцтва да нашага часу. Вучэбна-метадычны...… More

pdf epub

“... Міласці Вашай просім”

альбо Адзін год у навейшай гісторыі Беларусі, адлюстраваны ў лістах, заявах, скаргах і іншых формах звароту грамадзян
Гужалоўскі Аляксандр - уклад.

У зборніку “... Міласці Вашай просім”, альбо Адзін год у навейшай гісторыі Беларусі, адлюстраваны ў лістах, заявах, скаргах і іншых формах звароту грамадзян” прадстаўлены розныя формы зваротаў грамадзян БССР да ўладаў у 1951 г. Дакументы, адабраныя для зборніка, адлюстроўваюць ваганне грамадскіх настрояў...… More

pdf

Музеі Беларусі (1941-1991 гг.)


Гужалоўскі Аляксандр

Прапануемая кніга прысвечана лёсу беларускіх музейных калекцый у гады вайны, узнаўленню музейнай сеткі БССР у пасляваенны чіс, а таксама развіццю музейнай справы ў рэспубліцы да распаду СССР у 1991 г. Прыведзена 50 ілюстрацый, большасць з якіх публікуюцца ўпершыню. Гэта выданне зацікавіць як спецыялістаў-музеёлагаў...… More

pdf

Музеі Беларусі

(1918-1941 гг.)
Гужалоўскі Аляксандр

Прапануемая кніга прысвечана станаўлеппю музейнай справы Беларусі пачынаючы ад першых ініцыятыў Савецкай улады ў гэтай галіне на ўсходнебеларускіх землях да спымення музейнай дзейнасці ў рэспубліцы ў 1941 г. Прыведзены больш за 20 ілюстрацый, некаторыя з якіх публікуюцца ўпершыню. Гэтае выданне зацікавіць...… More

pdf

Нараджэнне беларускага музея


Гужалоўскі Аляксандр

Прапануемая кніга прысвечана станаўленню музея як сацыяльнага інстытута на этнічных беларускіх землях пачынаючы ад першых перадмузейных з'яў у эпоху феадалізма да ўзнікнення музея ў сучасным сэнсе гэтага слова ў другой палове XIX - пачатку XX стагоддзяў Прыведзена больш 20 ілюстрацый, некаторыя з якіх...… More

pdf

Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік 52


Евгений Анищенко — Демаркация границы первого раздела Речи Посполитой с Российской империей в 1775 году # Sławomir Karp — Pauperyzacja szlachty grodzieńskiej w I połowie XVIII w. na przykładzie Karpiów z Brzostowicy Małej (Drewnianej) # Аляксей Ластоўскі — Расавыя ідэі ў беларускім нацыяналізме пачатку...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org