en

Чарнякевіч Ціхан

Чарнякевіч Ціхан

Ціхан Чарнякевіч нарадзіўся ў 1986 годзе ў Пінску. З 2003 года вучыўся на беларускага філолага і журналіста ў БДПУ, там жа, пры кафедры беларускай літаратуры, скончыў магістратуру і аспірантуру. Крытык, гісторык літаратуры. У 2008-2011 працаваў спецкарэспандэнтам, рэдактарам аддзела прозы і паэзіі, рэдактарам аддзела крытыкі штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва", у 2011-2015 гг. загадваў аддзелам крытыкі ў часопісе "Маладосць". З 2015 г. працуе ў прэс-службе Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар крытыка-біяграфічнага нарыса "Вандроўнік: кніга пра Уладзіміра Някляева" (Мінск: Лімарыус, 2016). Укладальнік і каментатар зборніка архіўных і літаратуразнаўчых матэрыялаў "Максім Багдановіч: вядомы і невядомы" (Мінск: РВУ "Літаратура і мастацтва", 2011), рэдактар (разам з Н. Гардзіенкай) і каментатар кнігі Юркі Віцьбіча "Лшоно Габоо Бійрушалайм" (Мінск: Кнігазбор, 2011), укладальнік (з Лявонам Юрэвічам) і каментатар кнігі Лявона Савёнка „Творы“ (Мінск: Лімарыус, 2012), каментатар (разам з А. і Н. Гардзіенкамі, Л. Юрэвічам) успамінаў Яўхіма Кіпеля "Эпізоды" (Мінск: Лімарыус, 2013).

Супрацоўнічае з "Радыё Свабода", часопісам "Дзеяслоў", штомесячнікам "Літаратурная Беларусь", кампаніяй "Будзьма беларусамі!" і інш. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Чарнякевіч Ціхан :: Publications

pdf

Пераклады твораў замежнай літаратуры ў часопісе “Крыніца” (1988-2003)

Бібліяграфічны даведнік
Чарнякевіч Ціхан

Бібліяграфічны даведнік пакліканы адлюстраваць усе перакладзеныя на беларускую мову замежныя творы мастацкіх і публіцыстычных жанраў, надрукаваныя ў часопісе “Крыніца” з дня заснавання (1988) да спынення яго выхаду (2003). Паводле характару формазмястоўнага “аблічча” выдання, у часе функцыянавання літаратурна-мастацкаг...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 8 (192) 2022

Культурна-асветніцкі праект

Даўно не пакідае мяне пытанне, можа быць, нават загадка трывалай звязанасці Янкі Брыля і Міхася Стральцова. У адным з тэкстаў Валянціна Акудовіча ёсць прыпамінак пра тое, як Стральцоў намаўляў маладога крытыка напісаць эсэ пра Янку Брыля. «Чаму менавіта пра яго? Хіба якое свята ці юбілей?». «Янка Брыль...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 8-9 (180-181) 2021

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Перад вамі апошні — у гэтым часе — папяровы выпуск «Літаратурнай Беларусі». У Беларусі, дзе ўжо не засталося аніводнага друкарскага варштата, каб старадаўнім скарынаўскім метадам распаўсюджваць беларускае слова — свабоднае, незалежнае. Дзе не засталося аніводнай легальнай магчымасці гэта рабіць… У падобнае...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 7 (179) 2021

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

6 ліпеня — 170-я гадавіна з дня нараджэння аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Янкі Лучыны. Сыракомля і Дастаеўскі Нарадзіўся Янка Лучына — так ён пачаў падпісваць сябе пад беларускімі творамі, а сапраўднае імя — Іван Неслухоўскі — у Менску ў 1851 годзе. Ён паходзіў са старажытнага беларускага...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 3 (175) 2021

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

«Залатыя праменні 25 сакавіка» ...Усебеларускі Кангрэс, які адбыўся 5–18 снежня 1917 года (па старым стылі), абвясціў Беларусь Народнаю Рэспублікаю і абраў Раду Кангрэса і яе Выканаўчы Камітэт, якім даручыў скласці першы ўрад Беларусі і ўвайсці ў перагаворы з расійскім і ўкраінскім урадамі аб фармальным...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 5 (141) 2018

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Каб не быць абмежаванай планамі іншых выдавецтваў, сёлета яна заснавала ўласнае — «KOSKA». 18 траўня на выставе Шведскай дзіцячай акадэміі «Ура дзіцячай кнізе!» яна прэзентавала адразу два новыя пераклады кніг з серыі пра Маму Му. Чаму менавіта шведскія дзіцячыя кнігі часцей за ўсё перакладаюцца ў Беларусі...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 8 (132) 2017

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Ля будынка Чырвонага касцёла адбыліся навукова-асветніцкія чытанні. З прамовамі аб дзейнасці пачынальніка кнігадрукавання выступілі духоўныя асобы, даследчыкі, пісьменнікі, грамадскія дзеячы. Святкаванне распачаў мітрапаліт Мінскі і Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч: — Францыск Скарына прэзентаваў сваю...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 7 (131) 2017

культурна-асветніцкі турызм, культурна-пазнавальны турызм, этнакультурны турызм

Кожнаму народу даюцца свае прарокі, хоць іхняя дзейнасць мае агульналюдскае гучанне. І тыя, абраныя, ведалі аб сваім пакліканні, аб сваім прызначэнні на зямлі. У іх пераліку — і геніяльны беларускі паэт Янка Купала. Па ўcвeдaмлeнні знaчнacцi i poлi ў духоўным станаўленні нацыі, выхаванні беларускай самасвядомасці...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 4 (128) 2017

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Паважаны Сцяпан Сцяпанавіч, у Вас за плячыма вялікая навуковая творчасць і грамадзянскае жыццё. Пасля БДУ Вы былі настаўнікам на Палессі. Потым сталі аспірантам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, сакратаром партыйнага камітэта КПБ гэтай установы (на правах райкама). Цяпер Вы аўтарытэтны вучоны, член-карэспандэнт...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 11 (123) 2016

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Можна, канечне, называць яго «адным з найстарэйшых літаратараў Беларусі», лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, шматгадовым рэдактарам «ЛіМа», экс-дэпутатам беларускага парламента, але пры ўсім тым наўсуцэль забыцца напісаць, што Анатоль Вярцінскі, якому 18 лістапада споўнілася 85 гадоў, вельмі...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org