be

Дайнека Леанід

Дайнека Леанід

Леанід Марцінавіч Дайнека нарадзіўся 28.1.1940, в. Змітраўка 2-я Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл., беларускі пісьменнік.

Скончыў Беларускі Дзяржаўны Універсітэт (1967). Працаваў на будоўлях, на Ніжнетагільскім металургічным камбінаце, на Віцебскай студыі тэлебачання, Беларускім тэлебачанні. У 1972-89 адказны сакратар часопіса "Маладосць". З 1989 у выдавецтве "Мастацкая літаратура". Друкуецца з 1961. Аўтар зборнікаў вершаў, у якіх услаўленне роднай зямлі і чалавека працы, роздум над гадамі вайны, маленства, жыццём вёскі ("Галасы", 1969, "Бераг чакання", 1972, "Мая вясна саракавая", 1979, "Вечнае імгненне", 1985), зборнік апавяданняў "Бацькава крыніца" (1976). Раманная дылогія "Людзі і маланкі" (1977) і "Запомнім сябе маладымі" (1979) раскрывае складаныя падзеі рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, барацьбы з акупантамі, станаўленння беларускай дзяржаўнасці ў 1917-19. Тэму горада асэнсоўвае ў рамане "Футбол на замініраванным полі" (1987). Барацьбу народа з крыжакамі ў 12 ст. паказаў у гістарычным рамане "Меч князя Вячкі" (1987, Літаратурная прэмія Саюза Пісьменнікаў Беларусі імя І. Мележа 1987). Славуты полацкі князь Усяслаў Чарадзей - герой гістарычнага рамана "След ваўкалака" (1988, разам з папярэднім раманам Дзяржаўная прэмія Беларусі імя К. Каліноўскага 1990). Ранні этап станаўлення старажытнай беларуска-літоўскай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага - адлюстраваў у гістарычным рамане "Жалезныя жалуды" (1990). Аўтар фантастычнага рамана "Чалавек з брыльянтавым сэрцам" (1992). Некаторыя вершы Дайнекі пакладзены на музыку.

Памёр Леанід Дайнека 21 жніўня 2019 году.

Крыніца: Сайт Леаніда Дайнекі

Дайнека Леанід. Выданьні

Пра лісоўчыка, злога хлопчыка
pdf

Пра лісоўчыка, злога хлопчыка


Дайнека Леанід

Гэтая гісторыя пачалася тады калі сусветны фінансавы крызіс нібы жахлівае нечаканае цунамі ударыў па ўсіх кантынентах Лопаліся як мыльныя бурбалкі яшчэ ўчора магутныя вялікамоцныя фінансавыя імперыі Банкіры страляліся або рабілі сабе харакіры. Спыняліся заводы Заміралі на будаўнічых пляцоўках вежавыя... Болей »

Назаві сына Канстанцінам
pdf

Назаві сына Канстанцінам


Дайнека Леанід

Леанід Дайнека – аўтар шырокавядомых гістарычных раманаў “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”. У новым рамане “Назаві сына Канстанцінам” ён не здраджвае гістарычнай тэматыцы. Чытач перанясецца ў XV-XVI ст., у Рым, у Вялікае княства Літоўскае, у Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы.... Болей »

Герадоцінкі
epub

Герадоцінкі

Запісы
Дайнека Леанід

Мой бацька пражыў 83 гады. Мая маці пражыла 68 гадоў. Брат Аляксандр (Алік) пражыў 63 гады. Колькі пражыву я? У гэтым простым пытаньні – уся арыфметыка і ўся алгебра ўсіх на сьвеце філасофіяў і рэлігіяў. Кожнае чалавечае жыцьцё канчаецца сьмерцю. Біблейскі Масуфаіл жыў 969 гадоў, але ўрэшце рэшт і гэты... Болей »

След ваўкалака
pdf

След ваўкалака

Раман
Дайнека Леанід

Вядомы беларускі пісьменнік Леанід Марцінавіч Дайнека з'яўляецца лаўрэатам Літаратуранй прэміі імя І. Мележа за раман "Меч князя Вячкі", Дзяржаўнай прэміі за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей - за гістарычныя раманы "Меч князя Вячкі" і "След ваўкалака". Раман "След ваўкалака" расказвае пра малавядомыя... Болей »

Меч князя Вячкі
pdf epub

Меч князя Вячкі

Раман
Дайнека Леанід

У рамане "Меч князя Вячкі" адлюстравана гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі. Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці аб'яднання славянскіх народаў, а таксама ix суседзяў — літоўцаў, латышоў, эстонцаў — дзеля таго, каб супрацьстаяць ворагу.... Болей »

Чалавек з брыльянтавым сэрцам
pdf epub

Чалавек з брыльянтавым сэрцам

фантастычны раман
Дайнека Леанід

Зазваніў, а дакладней, забэкаў тэлефон. Сёння ён падрабляў голас маладога баранчыка, у якога толькі што прарэзаліся рожкі. Гай Дубровіч узяў трубку. — Спадар Гай,— прыглушана сказалі на тым канцы,— табе тэлефануе Радзівіл Сіротка. Які ў цябе крывяны ціск і што ты бачыў у апошнім сне? Такой была форма... Болей »

Меч князя Вячкі. След ваўкалака.
pdf

Меч князя Вячкі. След ваўкалака.

Раманы
Дайнека Леанід

У рамане «Меч князя Вячкі» адлюстравана гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі. Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці аб'яднання славянскіх народаў, а таксама ix суседзяў — літоўцаў, латышоў, эстонцаў — дзеля таго, каб супроцьстаяць ворагу. Раман «След ваўкалака»... Болей »

Жалезныя жалуды
pdf epub

Жалезныя жалуды

Раман
Дайнека Леанід

Гэты твор — свайго роду працяг серыі раманаў: «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака». Жалуды, адлітыя з жалеза,— гэта сімвал, талісман, які новагародскія браталюбы слалі ўсім дастаслаўным мужам як свяшчэнны знак, заклік да яднання ў барацьбе супроць нашэсця Залатой Арды і Тэўтонскага Ордэна, супроць ворагаў... Болей »

Сняжынкі над агнём
pdf

Сняжынкі над агнём

Вершы і паэмы
Дайнека Леанід

У кнігу ўключаны лепшыя першы і паэмы з пяці зборнікаў паэта, якія пісаліся на працягу дваццаці гадоў. Любоў да Радзімы, нязгасная памяць продкаў, складаны свет чалавечай душы — вось стрыжнявыя матывы творчасці паэта.... Болей »

След ваўкалака
pdf epub

След ваўкалака

Раман
Дайнека Леанід

Аўтар ужо вядомы чытачу сваім гістарычным раманам «Меч князя Вячкі». Новы твор пісьменніка — пра малавядомыя старонкі жыцця i княжання Усяслава Полацкага. 1068 год... Стольны Кіеў... Народ паўстаў і, вызва-ліўшы з падземнай турмы Усяслава, абвясціў яго вялікім князем кіеўскім. Нялёгкія выпрабаванні выпадаюць... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org