- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі дае збой эпоха — надыходзіць час культурных герояў. Тых, хто прымае выклік і адказвае за краіну. Крэатыўная контраэліта, самураі беларускага лёсу. Яны запаўняюць сабою — амаль аднаасобна — тыя культурныя нішы, дзе ў іншай сытуацыі тоўпіліся б дзясяткі аўтараў-канкурэнтаў. Артур Клінаў — яскравы пэрсанаж у манахромных культурных ляндшафтах нашых «нулявых». Рэжысэр і сцэнарыст айчыннага андэрграўнду. Вынаходнік буфэтаў, дызайнэр шпакоўняў, аранжыроўшчык каструляў. Канструктар брэндаў і разбуральнік мітаў. Артыст Клінаў выбітны анархічнасьцю лініі жыцьця й эстэтычным радыкалізмам. Клінаў — чалавек-пэрформанс. Генэратарідэяў і матор культуры. Калекцыянэр айчынных «чарнілаў». Прыхільнік Мадонны й ружовых канапавых падушак. Нацыянальны артыст і вечны касмапаліт. Вымушаны эўрапеец і стыхійны беларус. Ягоны асабісты почырк — выцісканьне новых сэнсаў з банальнай роднай і прывазной сыравіны. Ягоная аўтарская метка — архітэктар культуры: той, хто кампануе асяродзьдзе й дае яму імёны.