be

Клінаў Артур

Клінаў Артур

Артур Клінаў нарадзіўся ў 1965 г. у Мінску.

Беларускі мастак-канцэптуал (жывапісец, перформер), пісьменнік і фатограф.

У 1987 годзе скончыў архітэктурны факультэт. Яго работы выстаўляліся ў Беларусі і за мяжой, у тым ліку ў Польшчы і Нямеччыне. З 1998 года — прэзідэнт Беларускай асацыяцыі сучаснага мастацтва. З 2001 г. — выдавец часопіса pARTisan. Аўтар фотаальбома пра Мінск, а таксама кнігі «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца», у якой асабістыя перажыванні аўтара пераплятаюцца з апісаннем гісторыі і архітэктуры горада. Назва адсылае да ўтапічнай працы Тамаза Кампанэлі (Горад Сонца).

Клінаў Артур. Выданьні

Локісаў
mp3

Локісаў

раман
Клінаў Артур

„Герой нашага часу – хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве”. Месца дзеяння раману – кожнае беларускае мястэчка, тыповае і адметнае. Эпоха... Болей »

Локісаў

Локісаў

раман
Клінаў Артур

"Герой нашага часу – хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве". Месца дзеяння раману – кожнае беларускае мястэчка, тыповае і адметнае. Эпоха... Болей »

Шклатара
pdf

Шклатара

Раман
Клінаў Артур

Кніга прадстаўляе сабой шчыры і праўдзівы аповед пра бурапеннае жыццё самага, бадай, багемнага месца творчага Мінску — галерэю “Ў”. Усе апісаныя ў рамане падзеі выдуманыя, любыя супадзенні з рэальнымі асобамі выпадковыя.... Болей »

Горад СОНца

Горад СОНца

візуальная паэма пра Мінск
Клінаў Артур

Чалавек з Эўропы, які ўпершыню патрапляе ў Менск, звычайна бывае захоплены нейкім дзіўным, але насамрэч зацягвальным зачараваньнем гораду. Вандроўніка нечакана ўражвае дастаткова рэдкі для Эўропы фэномэн эстэтыкі імпэрскага гораду: разьлеглыя вуліцы й прашпэкты, мноства палацаў зь нейкім троху дзіўным... Болей »

Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца

Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца

Раман
Клінаў Артур

Аўтабіяграфічны раман Артура Клінава — культавай постаці эўрапейскага мастацкага андэрграўнда — напісаны як падарожная кніга па Менску і зьмяшчае арыгінальныя фотаздымкі. Гэта глыбока філасоўскі і стылёва выкшталцоны тэкст, дзе асабістая гісторыя героя арганічна ўплеценая ў мінулае і цяперашняе гораду.... Болей »

Дванаццаць

Дванаццаць

Выбраныя творы 1996-2008
Клінаў Артур

Калі дае збой эпоха — надыходзіць час культурных герояў. Тых, хто прымае выклік і адказвае за краіну. Крэатыўная контраэліта, самураі беларускага лёсу. Яны запаўняюць сабою — амаль аднаасобна — тыя культурныя нішы, дзе ў іншай сытуацыі тоўпіліся б дзясяткі аўтараў-канкурэнтаў. Артур Клінаў — яскравы... Болей »

Дзеяслоў 105
pdf

Дзеяслоў 105

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Дзеяслоў 48
pdf

Дзеяслоў 48

Літаратурна-мастацкі часопіс

Ніл Гілевіч. Споведзь крывічанкі * Ігар Сідарук. Подых звера. Лясовы трыпціх * Віка Трэнас. За крок да раю... Вершы * Святлана Варонік. Святло самоты. Вершы * Людміла Рублеўская. Сутарэнні Ромула. Раман * Аляксандр Лукашук. Cаша what is your name?.. Спроба заўчасных успамінаў * Андрэй Федарэнка. Сечка-13... Болей »

ARCHE 10 (85) 2009

ARCHE 10 (85) 2009


Дзесяты сёлетні нумар часопіса ARCHE, цалкам прысвечаны літаратуры. У ім друкуецца вялікая дыскусія «Драпежныя вавёркі беларускага лесу», беларускі пераклад знакамітага твора Льюіса Кэрала «Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса», новыя творы айчынных і замежных пісьменнікаў. Звяртаю ўвагу на публікаваны... Болей »

pARTisan 08
pdf

pARTisan 08

Альманах сучаснае беларускае культуры

У адрозьненьне ад цябе — як ты заяўляеш, філёзафа Адсутнасьці, — я сябе лічу філёзафам Прысутнасьці. Маё стаўленьне да Бога фармулюецца вельмі проста: Бог ёсьць чыстая, адвечная й татальная прысутнасьць, чыстае быцьцё. І таму менавіта Ён (нікога й нічога больш поўнага за Яго няма) задае максымальна... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org