- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Світанкі былі асмужана сцішаныя, але зацята жорсткія. Так паранена-крывава глядзела сонца з прыземленых даляглядаў на не ацепленыя яшчэ халодныя людскія котлішчы. І міжволі пасля ночы першы позірк быў на зямлю, сабе пад ногі. А ці няма шэрані, снегава-лядовых слядоў на траве. Пакуль не было. Зямля сачыла нязбытым яшчэ летам, назапашаным на ўсю восень цяплом. А ўсё роўна міжволі даводзілася пацепвацца, скаланацца. Не ад холаду – ад прадчування яго. І яшчэ ад нечага, няўлоўнага і пагрозлівага, што кожны раз абуджаецца перад зменай пары года. (фрагмент)