en

Эспіноса Анхела

Эспіноса Анхела

Анхела Эспіноса (гішп. Ángela Espinosa Ruiz) нарадзілася ў Малазе (Гішпанія) 6 лютага 1993 г. Яна навучылася чытаць і пісаць самастойна на сваёй роднай гішпанскай у веку трох гадоў, і пачала пісаць вершы, калі ёй было шэсць. Па-беларуску пачала пісаць паэзію ў 2014 г. (паэтка таксама мае творы на ангельскай, французскай ды ўкраінскай мовах).

У 2008 г., Эспіноса атрымала стыпендыю ад дзяржавы ЗША і паехала ў Паўночную Караліну на месяц. Там пазнаёмілася з маладымі людзьмі з розных краінаў свету (ў тым ліку з беларусамі), што змяніла ейнае жыццё назаўжды.

Анхела скончыла ў 2011 г. школу з гуманітарным профілем (з лацінскай і старагрэцкай мовамі) і музычную школу (спецыяльнасць – фартэпіян). Скончыла Славянскую Філалогію у Гранадскім універсітэце ў 2015 г. Анхела цяпер магістрантка на кафедры Беларускай Філалогіі Варшаўскага Універсітэту.

Лаўрэатка журналісцкай прэміі “Беларусь у фокусе” (2011 г.), фіналістка паэтычнага конкурсу “Экслібрыс” імя Рыгора Барадуліна 2015 году. У тым самым годзе апублікавала зборнік вершаў “Раяль ля мора” ў Менску і электронны зборнік “Памяць пра будучыню”. Ейныя вершы друкаваліся ў часопісе “Маладосць” і ў блогу аўтаркі, “Іншаземка, якая піша па-беларуску”.

Эспіноса Анхела :: Publications

pdf epub

Колер крылаў

Паэзiя i проза
Эспіноса Руіс Анхела

У кнігу Анхелы Эспіноса Руіс “Колер крылаў” увайшлі паэтычныя творы (як новыя, так і выбраныя з ранейшых кніг), а таксама апавяданні, калумністыка. Асобным раздзелам прадстаўлены пераклады з бенгальскай, ангельскай, іспанскай, польскай, рускай, чэшскай і японскай моў. Літаратурная прэмія Міхася Стральцова...… More

pdf epub

Pomme de ciel


Эспіноса Руіс Анхела

Гітара, фламенка, чырвоная кроў віна тэмпранільё, Сервантэс, Пікаса, Гарсія Лорка і верш Сьвятлова “Гранада”. Прыблізна такой, калі я быў ва ўзросьце аўтаркі гэтай кнігі, была мая Гішпанія. Пазьней было яшчэ нешта (Бандэрас і Крус), а цяпер — да ўсяго — Анхела Эспіноса Руіс, якая, між іншым, нарадзілася...… More

pdf

Раяль ля мора


Эспіноса Руіс Анхела

Анхела Эспіноса Руіз (гішп. Ángela Espinosa Ruiz) нарадзілася ў Малазе (Гішпанія) 6 лютага 1993 г. Яна навучылася чытаць і пісаць самастойна на сваёй роднай гішпанскай у веку трох гадоў, і пачала пісаць вершы, калі ёй было шэсць. Па-беларуску пачала пісаць паэзію ў 2014 г. (паэтка таксама мае творы на...… More

pdf

Памяць пра будучыню


Эспіноса Руіс Анхела

Анхела Эспіноса Руіз (гішп. Ángela Espinosa Ruiz) нарадзілася ў Малазе (Гішпанія) 6 лютага 1993 г. Яна навучылася чытаць і пісаць самастойна на сваёй роднай гішпанскай у веку трох гадоў, і пачала пісаць вершы, калі ёй было шэсць. Па-беларуску пачала пісаць паэзію ў 2014 г. (паэтка таксама мае творы на...… More

pdf

Беларусь і свет 1/2021

Веснік Беларускай Акадэміі

Вашай увазе прпануецца першы нумар альманаху “Беларусь і свет. Веснік Беларускай Акадэміі” (далей - БіС ВБА), падрыхтаваны беларускімі выкладчыкамі і навукоўцамі, якія жывуць у Беларусі і па за яе межамі і аб‘яднаныя ў адукацыйна-навуковую ініцыятыву Беларуская Акадэмія. Беларуская Акадэмія абрала сваѐй...… More

pdf

Дзеяслоў 107

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Тэрмапілы 23

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

Пачаткі майго жыцця звязаны з сяльцом Чахі Забалотныя. Яно прысела як бы на выспе, сярод балотаў і даліны ракі Нурэц, далёка ад гарадоў і дарожных шляхоў, на ціхім Падляшшы. Тут Другая сусветная вайна акалечыла маё дзяцінства. Мае старэйшыя браты пры „другіх саветах” вучыліся ў пачатковай школе ў Вульцы-Выганоўскай....… More

pdf

Маладосць 5 (750) 2016

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Яшчэ да выхаду кнігі я падумаў, што любая добрая з’ява павінна дайсці да адрасата, таму трэба займацца хаця б крыху прасоўваннем сваёй творчасці. Мне падаецца, што паэзія не павінна жыць выключна ў бібліятэках ці на імпрэзах. І я ўспомніў — у мяне шмат знаёмых, якія жывуць у іншых краінах ці вандруюць...… More

Новыя вершы


Эспіноса Руіс Анхела

Беларускамоўная літаратарка і даследчыца з Гішпаніі Анхела Эспіноса Руіс у рамках праекту «Кнігі бяз літар» дзеліцца сваімі эмоцыямі і ўражаннямі ад апошніх падзеяў у Беларусі і ў жыцці блізкіх ёй беларусаў, чытае вершы пра рэвалюцыю, каханне і жыццё. Анхела нарадзілася ў Малазе (Гішпанія) 6 лютага 1993...… More

Прысвячэнне беларускаму народу


Эспіноса Руіс Анхела

Беларускамоўная паэтка з Гішпаніі Анхела Эспіноса Руіс чытае "Прысвячэнне беларускаму народу". Анхела нарадзілася ў Малазе (Гішпанія) 6 лютага 1993 г. Яна навучылася чытаць і пісаць самастойна на сваёй роднай гішпанскай у веку трох гадоў, і пачала пісаць вершы, калі ёй было шэсць. Па-беларуску пачала...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org