- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Крычаўшчына, якая знаходзіцца на самым усходзе краіны, літаральна на мяжы з Расіяй, заўсёды была ў зоне татальнага гірарасійскага ўплыву. Нягледзячы на тое, што Крычаў мае вялікую, шматвекавую гісторыю і з’яўляецца сапраўдным беларускім горадам, тут амаль ніколі не рабілася нічога, што магло б адрадзіць дух беларускасці, замацаваць гістарычную памяць. Тут амаль не вяліся даследванні фальклору, розных мясцовых звычаяў і абрадаў, мясцовай мовы, словам, усяго таго, што адрознівае Крычаўшчыну не толькі ад іншых месцаў Беларусі, але і ад астатняга свету. (Уступнае слова, фрагмент)