- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Фальклор - свабодная творчасць народа - адна з найпрыгажэйшых галін духовага жыцця чалавека. Паявіўся ён у пэўнай стадыі разумовага і грамадскага жыцця чалавека і на пэўным этапе занікне як масавая з’ява. У зусім першабытную эпоху існавання чалавека фальклор не выступаў, не будзе ён выступаць і ва ўмовах высокай цывілізацыі. З гэтага выяікае, што прымітывізм першабытнага чалавека таксама неспрыяльны народнай творчасці як і высокія цывілізацыйныя стадыі. Фальклор з'явіўся вынікам шчырай эмацыянаяьнасці - паявіўся тады, калі чалавек выдзяліў сябе са свету звяроў, калі пачаў сапастаўляць свае ўласныя перажыванні з элементамі знешняга свету. (Уводзіны, фрагмент)