- Kamunikat.org
- Library
- Catalogs
- Collections
- Other
Аляксандр Баршчэўскі нарадзіўся 2 лістапада 1930 году ў вёсцы Бандары на Беласточчыне. У 1955 годзе закончыў расейскую філялёгію ў Лодзінкім унівэрсытэце. У 1956 годзе – пасьля ўзьнікненьня Катэдры беларускай філялёгіі ў Варшаўскім унівэрсытэце – пачаў працаваць выкладчыкам беларускае літаратуры. У 1966 годзе абараніў кандыдацкую працу Jakub Kołas - dzieje twórczości 1906-1930, а ў 1986 – доктарскую дысэртацыю пад назовам Białoruska obrzędowość i folklor we wschodniej Białostocczyźnie. Пасьля апублікаваньня працы Творцы беларускага літаратурнага руху ў Польшчы 1958-1998 атрымаў званьне прафэсара. У 2004 годзе выйшла кніга Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць. Зьяўляецца аўтарам звыш 100 навуковых публікацый.
У гадах 1975 – 2004 кіраваў Катэдрай беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Супрацоўнічаў таксама з Каталіцкім Люблінскім унівэрсытэтам ды Унівэрсытэтам імя М.Кюры-Складоўскай. У 1993 годзе атрымаў тытул доктора honoris causa Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў Менску. З 1993 году зьяўляецца старшынём Галоўнага камітэту Алімпіяды беларускай мовы ў Польшчы.
У літаратурным жыцьці вядомы як паэт Алесь Барскі. Зборнікі вершаў: Белавежскія матывы (1959), Жнівень слоў (1967), Мой бераг, (1976), Блізкасць далёкага (1984), Лірычны пульс (1987), Nostalgie (1999). З 1971 году зьяўляецца сябрам Саюзу польскіх літаратараў, а з 2002 – Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Аляксандр Баршчэўскі памёр у Варшаве 27 сакавіка 2022 г.
Алесь Барскі (сапраўдн. Аляксандар Баршчэўсні) нарадэіўся 2 лістапада 1930 г. у вёсцы Бандары на Беласточчыне. Пасля атрымання сярздняй адукацыі вучыўся ў сельскагаспадарчай шголе ў Бельску-Падляшскім, на ўніверсітэцкіх падрыхтоўчых курсах у Любліне (І949-І95І), штудзіраваў расійскуг філалогію ў Лодзінскіы...… More
Алесь Барскі (сапр. Аляксандр Баршчэўскі; нар. 1930), родам з Беластоцкай вобласці БССР, якую ў 1944 годзе «бацька ўсіх народаў» Іосіф Сталін, не папытаўшыся ў яе насельнікаў, перадаў суседняй Польшчы. Застаючыся верным роднаму беларускаму народу, Алесь Барскі прысвяціў Беларусі ўсю сваю творчасць. У...… More
У Санкт-Пецярбурзе, У Францыі, Нямеччыне, Празе, і ў Каўнасе, менавіта ў гэтых згаданых краінах і гарадах доўгі час існуюць своеасаблівыя і адметныя беларускія эміграцыйныя асяродкі. Уяўляючы сабой адрозную культуру, у асяроддзі іншай культуры, беларусы не губляюцца за мяжой і не асімілююцца. У стасунках...… More
Кніга прысвечана беларускім паэтам і празаікам - стрваральнікам беларускага літаратурнага руху ў Польшчы ў 1958-1998 гадах. Насамрэч, беларускі літаратурны рух у пасляваеннай Польшчы – рэч унікальная. Прадстаўнікі нацыянальнай меншасці якіх дагэтуль лічылі людзьмі другой катэгорыі даказалі сваё права...… More
У кнігу беларускага пісьменніка з Беласточчыны Алеся Барскага (Аляксандра Баршчэўскага) увайшлі творы розных жанраў, аб'яднаныя любоўю да сваёй малой радзімы, дзе спрадвеку жывуць беларусы....… More
Кніга даследчыка фальклору, выкладчыка Варшаўскага універсітэта Аляксандра Баршчэўскага прысвечана даследаванням традыцый і абраднасці беларусаў, якія пражываюць ва ўсходняй частцы Польшчы, на Беласточчыне. Самабытная культура народа асвятлаецца праз прызмат каляндарна-радзінных свят і абрадаў. Дакладна...… More
Алесь Барскі (Аляксандр Андрэевіч Баршчэўскі) жыве ў Польшчы. Ён прафесар Варшаўскага ўніверсітэта, з'яўляецца старшынёй Таварыства польска-беларускай дружбы. Новы яго паэтычны зборнік склалі вершы аб дружбе, каханні, любові да родных мясцін....… More
Аляксандр Баршчэўскі нарадзіўся 2 лістапада 1930 году ў вёсцы Бандары на Беласточчыне. У 1955 годзе закончыў расейскую філялёгію ў Лодзінкім унівэрсытэце. У 1956 годзе – пасьля ўзьнікненьня Катэдры беларускай філялёгіі ў Варшаўскім унівэрсытэце – пачаў працаваць выкладчыкам беларускае літаратуры. У 1966...… More
Фальклор - свабодная творчасць народа - адна з найпрыгажэйшых галін духовага жыцця чалавека. Паявіўся ён у пэўнай стадыі разумовага і грамадскага жыцця чалавека і на пэўным этапе занікне як масавая з’ява. У зусім першабытную эпоху існавання чалавека фальклор не выступаў, не будзе ён выступаць і ва ўмовах...… More
Алесь Барскі нарадзіўся на Беласточчыне. Вывучаў рускую філалогію ў Лодзінскім універсітэце. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі беларускай літаратуры. У Польскай Народнай Рэспубліцы выйшлі два зборнікі вершаў А. Барскага «Белавежскія матывы» і «Жнівень слоў». На польскую мову А. Барскі пераклаў...… More