- Kamunikat.org
- Library
- Catalogs
- Collections
- Other
Глёбус Адам (сапраўднае імя Ада́мчык, Уладзімі́р Вячасла́вавіч)— беларускі пісьменьнік, мастак, выдавец нарадзіўся 29 верасня 1958 у Дзяржынску (Койданава). У 1977 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню, а ў 1983 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі ўніверсітэт. Працаваў мастаком, рэстаўратарам, рэдактарам. Займаецца выдавецкай дзейнасцю (выдавецтва «Сучасны літаратар»). З’яўляецца сябрам Саюзу пісьменнікаў Беларусі з 1989 году.
Глёбус - знакавая постаць новай літаратурнай сітуацыі, якая вызначыла значныя змены ў нацыянальнай культуры Беларусі ў сярэдзіне 80-х. Ён адзін з заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”, якое выступала правадыром ідэйна-жанравага абнаўлення беларускай літаратуры. Адам Глёбус - аўтар звыш двух дзесяткаў кніг, сярод якіх: " Парк" (1988), "Адзінота на стадыёне" (1989), "Смерць-мужчына" (1992), "Дамавіканерон" (1994), "Толькі не кажы маёй маме" (1995), "Койданава" (1997), Аповесці і аповяды Адама Глобуса перакладаліся і друкаваліся ў Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Славеніі, Чэхіі. Асобнымі выданнямі яго проза выходзіла ў Польшчы і Расеі: "Demonokameron" (1993) і "Пярэваратні" (1991). Як свайго часу заявіў сам Глёбус – ён першы, хто адкрыта ў беларускай літаратуры зачапіў эратычную тэматыку, і з’яўляецца своеасаблівым першапраходцай у гэтай галіне.
Зборнік кароткіх гісторый Адама Глобуса “Дамавікамерон” напісаны для тых, хто любіць эротыку і гумар, шануе міфалогію і гіпер-рэалізм, ухваляе сталічнасць і беларушчыну. Героі традыцыйных легенд і паданняў, якія раней жылі толькі ў вёсках, лясах і балотах, цяпер, дзякучы Глобусу, перасяліліся і ў гарады;...… More
«Пачысціцца, памыецца, адпрасуецца і будзе як новае. Колькі часу? Скаты, гадзіннік за дзве капейкі і той забралі. Так табе і трэба. Так і павінна было быць. Раней ці пазней — няма розніцы. Інакш і быць не магло. Пасаду захацеў мець?! Штаны пачысціў, туфлі наваксаваў, пастрыгся, пагаліўся?! Як жа ж, на...… More
Першая публікацыя хайку Адама Глобуса адбылася ў далёкім 1983 годзе ў часопісе «Бярозка», з таго часу ягоныя вершы з сямнаццаці складоў друкаваліся ў розных краінах і на розных мовах, нават на радзіме хайку – у Японіі – яны з’яўляліся ў часопісах і альманахах. За сорак гадоў працы ў жанры хайку Адам...… More
Для мяне прымаўка толькі тады прымаўка, калі яна мае жывы голас блізкага чалавека... «Пакуль жаніцца – загаіцца», – казаў дзед Бронік пра мае пабітыя локці і калені. Запомнілася дзедава «загаіцца» добра, бо звязана яно з дарогай. Мы чакалі асфальт на сваёй вуліцы. Чакалі, пакуль яго пакладуць ад царквы...… More
Больш за дзвесце гадоў пад шарым мінскім небам стаіць шары Пішчалаўскі замак. Як i большасць каралеўскіх палацаў, з часам ён абярнуўся турмою. Прастакутнік, фланкіраваны прысадзістымі зубчастымі вежамі, пазней абнеслі яшчэ адным мурам, зацягнутым паверсе калючым дротам. Паміж першым і другім абводам...… More
Цяпер я — вырадак і забойца. А раней кнігі любіў, не часопісы і газеты, а кнігі. Спыніўся, упаў, разгарнуў, і цябе няма, і ўсё адно, які ўздымаюць сцяг. Ты далёка-далёка. Мора, белая лодачка плыве. Та-ара-ас!!! Гэта мяне. Далей, далей ад свайго імя, ад клічу, ад загаду. I можна ўцячы. А як збегчы ад...… More
Алег Будзько ўказальным пальцам адцягнуў ніжняе века і зняў кантактную лінзу. Шкляная, выгнутая, як луска, пласцінка выслізнула ў мензурку з фізіялагічным растворам. Алег паміргаў і прыбраў слязу ражком насоўкі. Мензурку ён паставіў на кніжную паліцу. Будзько ледзь не кранаўся галавою нізкай скошанай...… More
У мяне скралі парасон. Не такая ўжо і вялікая страта. Але са знікненнем парасона ўзнікла шмат непрыемнасцяў. Яго знеслі якраз тады, калі ішоў нудны дождж, а прыдбаць парасон у крамах было немагчыма, яго можна было толькі дастаць у перакупшчыкаў за суму, якая набліжалася да майго месячнага заробку. У...… More
Калі нарадзіўся брат, да нас зайшоў мой найлепшы з тагачасных сяброў першакласьнік Юра. Ён вельмі сур’ёзна агледзеў тады яшчэ безыменнага чалавека і сказаў: “Што такое брат? Вось у мяне ёсьць кот Мурза, ён лепшы за твайго брата...” Юравы словы зьняважылі мяне страшэнна. Які кот? Які Мурза? Які Мурзік?...… More
Адам Глобус – паэт і мастак. Ягоныя вершы перакладаліся на самыя розныя мовы, а ягоныя карціны і графіка знайшлі прытулак не толькі ў прыватных зборах, але і ў музеях. Зборнік «Анёл» складзены з казачных верлібраў пра Анёла і з экспрэсіўных малюнкаў аўтара. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў....… More