- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мастака Чарнабрысава заўсёды шмат. Як толькі ён з’яўляецца ў памяшканні, адразу робіцца галоўным героем. Рэжысёру ён пачынае расказваць сюжэты для серыялаў. Скульптару распавядае пра таямніцы камянёў. Журналісту накідвае пытанняў для будучых размоў з вядомымі людзьмі. Для кожнага сустрэчнага ў Чарнабрысава ёсць парада і заданне. Ён азадачвае прысутных так хутка і так моцна, што яны стамляюцца і сыходзяць. Чарнабрысава сыходы знаёмцаў не бянтэжаць. Для яго ўсе людзі – у вялікай ступені натуршчыкі, якіх варта намаляваць, а намаляваны герой з карціны сысці не зможа! Факт! Цікава тое, што намаляваныя Чарнабрысавым героі і сапраўды спрабуюць вываліцца з палатна, ды не могуць, бо мастак іх не адпускае. Гэтак вада спрабуе ўцячы з фантана, але фантан яе не адпускае. Таму, калі б мяне папрасілі зрабіць у Мінску помнік мастаку Чарнабрысаву, я зрабіў бы яго ў выглядзе фантана і паставіў бы ў скверыку каля чыгуначнага вакзала. (Фрагмент)