- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напярэдадні дваццатай гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі пабачыў сьвет кніга знакавага беларускага пісьменьніка Алеся Адамовіча «Имя сей звезде Чернобыль». Боль і разуменьне страшнага лёсу што напаткаў Беларусь у выніку «перамогі» савецкай навукі вылітыя ў лістах нататках, выступах Алеся Адамовіча, які ўсе апошнія годы свайго жыцьця прысьвяціў Чарнобыльскай трагедыі. Чарнобыльская бяда, якая абрынулася на Беларусь прайшла праз сэрца пісьменьніка, які быў вядомы сваім змаганьнем за бязьядзерны мір. Сёньня ў час калі памеры Чарнобыльскай трагедыі спрабуюць паменьшыць, а на беларускай зямлі ізноў паўстае прывід атамнай электарастанцыі словы Алеся Адамовіча гучаць як напамін, спыніцеся, абудзіцеся, не забывайце. (З.К.)