- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гродзенскія гісторыкі: Уладзімір Хільмановіч і Таццяна Касатая жывуць азіраючыся. У гэтым і ёсць іх рамяство – ісці наперад, здзіўляючы сучаснікаў празрыстасцю аналогіяў ды падабенствам жыццёвых калізій. А яшчэ гісторык прадстаўляе рэдкую магчымасць затрымаць час, ствараючы ілюзію прысутнасці ў глыбіні стагоддзяў, дазваляе сустрэцца з тымі, каго мы самыя наўрад ці заўважым. Аўтары цыклу “Імёны Гародні” зварочваюцца да гісторыі горада, згадваючы асобныя постаці яго мінулага, якія пакінулі тут свой адбітак. Гэта асобы, розныя па сваім статусе, веку, таленце, героі і злачынцы, мужчыны і жанчыны, дарослыя і дзеці; людзі, якія нават не здагадваліся пра існаванне адзін аднаго. Аднак, усе яны некалі пакінулі тут часам выразны, часам ледзь відавочны адбітак… Гучыць у эфіры па серадах у 10:40 / 12:40, паўтараецца: па серадах у 17:30 / 19:30 па чацвяргах у 11:40 / 13:40, суботах у 13:30 / 15:30. Слухайце таксама на сайце Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі Kamunikat.org.