- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Трагізм вершатворцаў заключаецца ў ігнараванні імі той простай ісціны, што для таго, каб слыць паэтам, тым больш песняром, мала аднаго валодання майстэрствам вершаскладання. Нават віртуозным. Самая высокая паэзія – матчыны пацеры. У роздуме пра такі стан, пра мастацкае выяўленне душы сродкамі пачуццяў і нараджалася гэтая кніга.